Блакітны колер у геральдыцы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Колер і шрафіроўка

Блакі́тны ко́лер[1] — традыцыйная назва для сіняга колеру і яго адценняў у геральдыцы.

Асаблівасці[правіць | правіць зыходнік]

У гербах прынцаў выражаецца тэрмінам «Jupiter», у гербах пэраў — «saphir», ва ўсіх іншых — «azur».

Блакітны колер атрымліваўся змешваннем тэнаравай сіні і ўльтрамарыну.

Шрафіроўка[правіць | правіць зыходнік]

Графічна ў чорна-белым варыянце колер пазначаецца гарызантальнымі лініямі.

Сімволіка колеру[правіць | правіць зыходнік]

Блакітны колер у геральдыцы традыцыйна сімвалізуе прыгажосць, мяккасць, веліч, славу, гонар, вернасць, шчырасць, сухасць, яснасць, цноту, дасканаласць, сіняе поле, неба.

У сярэдневяковай астраноміі блакітнаму колеру адпавядала планета Юпітэр, у алхіміісапфір і волава, стыхіяпаветра.

Зноскі

  1. Анатоль Кірылавіч Цітоў Геральдыка Беларусі / Я. В. Малашэвіч, А. П. Касцялецкая — 2-е дапоўненае і папраўленае выданне. — Мінск: Мінская фабрыка каляровага друку, 2010. — С. 11. — 147 с. — 3000 экз.