Хлопчык у блакітным
| ||
Томас Гейнсбара | ||
Блакітны хлопчык. 1770 | ||
The Blue Boy | ||
Матэрыял | палатно | |
---|---|---|
Тэхніка | алей | |
Памеры | 177.8 × 112.1 см | |
Галерэя Ханцінгтан, Сан-Марына | ||
(інв. 21.1) | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Блакітны хлопчык» (англ.: The Blue Boy, таксама перакладаецца як «Хлопчык у блакітным») — партрэт англійскага жывапісца Томаса Гейнсбара, напісаны ў 1770 годзе.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Для партрэта мастаку пазіраваў Джонатан Батл, сын гандляра скабянымі таварамі, якога Гейнсбара наўмысна прыбраў у блакітны атласны касцюм арыстакрата.[1] Касцюм Джонатана Батла быў падабраны па модзе таго часу. Блакітны колер, узбагачаны тонкай гульнёй рэфлексаў, стварае маляўнічую сімфонію ў кантрасце з іншымі колерамі палітры.[2] Спакойная і нязмушаная пастава пазбаўлена афектацыі, Гейнсбара надаў твару хлопчыка жывы выраз.
Партрэту ўласцівы галоўны прыём Гейнсбара — растварэнне аднаго колеру ў іншым пры дапамозе асобных мазкоў іншага тону, украпаных у каляровую паверхню прадметаў.
Зноскі
- ↑ Томас Гейнсбара. Блакітны хлопчык
- ↑ Гейнсбара, Томас — біяграфія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2011. Праверана 1 жніўня 2012.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хлопчык у блакітным