Перайсці да зместу

Томас Гейнсбара

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Томас Гейнсбара
брыт. англ.: Thomas Gainsborough
Фатаграфія
Аўтапартрэт, каля 1759
Дата нараджэння 14 мая 1727(1727-05-14)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 2 жніўня 1788(1788-08-02)[1][4][…] (61 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства  Вялікабрытанія
Бацька John Gainsborough[d][5]
Маці NN Burroughs[d][5]
Жонка Margaret Burr Gainsborough[d]
Дзеці Margaret Gainsborough[d] і Mary Gainsborough Fischer[d]
Род дзейнасці мастак, рысавальнік, партрэтыст, пейзажыст, архітэктурны чарцёжнік, мастак-гравёр, дзеяч мастацтваў
Жанр пейзаж, партрэт
Вучоба Юбер Граўло
Мастацкі кірунак рэалізм, ракако
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Томас Гейнсбара (англ.: Thomas Gainsborough; 14 мая 1727 — 2 жніўня 1788) — англійскі мастак. Адзін з лідараў англійскага партрэта XVIII ст.

«Партрэт Роберта Эндруса з жонкай». 1748-49

Раннія пейзажы і партрэты адрозніваюцца непасрэднасцю ўспрыняцця натуры, крыху наіўным паэтычным зачараваннем («Партрэт Роберта Эндруса з жонкай»,1748-49). Сталы стыль склаўся пад уплывам А. ван Дэйка і А. Вато, характарызуецца адухоўленай трапяткой узнёсласцю ў перадачы найтанчэйшых душэўных пачуццяў.[6]

Т. Гейнсбара свядома абыходзіў у сваіх творах складаныя кампазіцыйныя і сюжэтныя пабудовы. Яго партрэты прывабліваюць непасрэднасцю бачання мадэлі, тонкімі колеравымі спалучэннямі. Галоўнай яго стыхіяй быў колер, ім мастак перадаваў важныя рысы характару мадэлі, тонкія адценні яе душэўнага стану. Партрэты Т. Гейнсбара не ўтрымліваюць узнёслага пафасу грамадзянскіх пачуццяў. Яго героі летуценныя і лірычныя, пагружаныя ў роздум. Менавіта так паказаны муж і жонка Халет (1785), місіс Грэм (1777), Сара Сіданс (1783—85), Джанатан Батл («Хлопчык у блакітным», 1770).[7]

Ствараў парныя і сямейныя партрэты на фоне ідылічнага ландшафту. Мастак тонка перадае духоўную і інтымную блізкасць людзей («Дочкі мастака», каля 1759; «Ранішняя прагулка», 1785). Вельмі лірычныя вобразы сялянскіх дзяцей («Сялянскія дзеці», 1787).[6]

Мастак з вялікай увагай адносіўся да пейзажу, элементы якога часта станавіліся важнейшым сродкам характарыстыкі партрэтуемых. Але вядомы і самастойныя пейзажныя творы Т. Гейнсбара. Гэта прыгожыя, напоўненыя спакоем вясковыя куткі з сажалкамі і рэчкамі, купамі дрэў, статкамі кароў («Карнадскі лес», «Вадапой», «Павозка», 1760—70-ыя).[7]

Зноскі

  • Лазука Б. Гісторыя сусветнага мастацтва. XVII—XVIII стагоддзі / Б. А. Лазука. — Мн.: Беларусь, 2010. ISBN 978-985-01-0899-9
  • Кашкурэвіч А. Гейнсбара // БЭ ў 18 т. Т. 5. — Мн.: БелЭн, 1997.