Сімпатыя
Сімпа́тыя[1] (грэч. συμπάθια — «спачуванне, прыхільнасць») — пачуццё ўстойлівай эмацыйнай прыхільнасці чалавека да іншых людзей. Процілегласць антыпатыі.
Сімпатыя, як правіла, узнікае на аснове агульных поглядаў, інтарэсаў і каштоўнасцяў, а таксама з прычыны выбарчай станоўчай рэакцыі на знешнасць, паводзіны і рысы характару іншага чалавека. Сімпатыя аднаго чалавека да іншага праяўляецца як інстынктыўная схільнасць, пачуццё ўнутранага сваяцтва паміж імі. Выяўляецца ў павышанай цікавасці да чалавека, добразычлівасці, аказання ўвагі і дапамогі.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Сімпатыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 387. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).