Брахіязаўр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Брахіязаўр

Brachiosaurus altithorax (рэканструкцыя)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Brachiosaurus Riggs, 1903

Віды
  • Brachiosaurus altitorax Riggs, 1903
  • Brachiosaurus brancai Janensch, 1914?

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
EOL  4531362
FW  38677

Брахіяза́ўр (Brachiosaurus; літаральна «плячысты яшчар») — вымерлы род расліннаедных дыназаўраў з групы заўрапод-макранарый, якія жылі ў канцы юрскага перыяду (каля 161,2 - 145,5 млн гадоў назад) на тэрыторыі цяперашняй Паўночнай Амерыкі і Афрыкі. Да адкрыцця сейсмазаўра, лічыўся самым высокім дыназаўрам.

Этымалогія[правіць | правіць зыходнік]

Назва Brachiosaurus паходзіць ад грэчаскіх слоў «стар.-грэч.: βραχίων — плячо і стар.-грэч.: σαῦρος — яшчарка.

Будова[правіць | правіць зыходнік]

Маленькая галава на канцы васьмімятровай шыі знаходзілася на вышыні 13 метраў. Ноздры брахіязаўра знаходзіліся на своеасаблівым паўкруглым касцявым грэбні вышэй вока. Верагодна, ноздры злучаліся з паветранымі мяшкамі, як у некаторых качканосых дыназаўраў. Пярэднія ногі брахіязаўра істотна даўжэй задніх, па вонкавым выглядзе яшчар нагадваў гіганцкага жырафа. Аднак яго шыя была накіравана не ўгару, а ўперад пад вуглом прыкладна 45 градусаў. Зубы магутныя, лыжкападобныя. Верагодна, яшчары карміліся лісцем дрэў.

Брахіязаўры жылі на тэрыторыі Паўночнай Амерыкі і Афрыкі (Танзанія) у канцы юрскай эпохі, але падобныя з імі яшчары (напрыклад, заўрапасейдон) дажылі да сярэдзіны крэйдавага перыяду ў Паўночнай Амерыцы і дасягнулі нават буйнейшых памераў, чым брахіязаўры.

Віды[правіць | правіць зыходнік]

Амерыканскі брахіязаўр (B. altitorax Riggs, 1903) — адзін з самых буйных заўрапод, даўжынёй да 27 метраў і вагай каля 50 тон.

У Берлінскім музеі імя Гумбальта выстаўлены шкілет 14-мятровага Brachiosaurus brancai (знойдзены на гары Тэндагуру ў Танзаніі), які зараз адносіцца да асобнага роду Giraffatitan.

Brachiosaurus nougaredi быў выдзелены Lapparent у 1960 годзе вызначаны як новы від брахіязаўра, апісаны па частцы крыжа і пярэдняй канечнасці, знойдзеных у мясцовасці Wargla у Алжыры. Пазней было ўстаноўлена, што гэтыя закамянеласці адносяцца да альбскага веку, і прыкладна на 40 мільёнаў гадоў маладзей Brachiosaurus altithorax і Giraffatitan. У наш час таксон пазначаны як nomen dubium, верагодна, з-за нізкай якасці выкапнёвага матэрыялу.

У 2003 годзе Герхардам Маерам (Gerhard Maier) у Indiana Univeristy Press быў апісаны новы род Abdallahsaurus, які ў наш час пазначаны як nomen nudum, а яго рэшткі адносяцца да Giraffatitan.[1]

Зноскі

  1. Maier, Gerhard. (2003) «African Dinosaurs Unearthed: The Tendaguru Expeditions». Indiana Univeristy Press. 512pp.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]