Сейсмазаўр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сейсмазаўр
SeismosaurusDB.jpg
Навуковая класіфікацыя
Царства: Жывёлы
Тып: Хордавыя
Клас: Sauropsida
Надпарадак: Дыназаўры
Парадак: Яшчаратазавыя
Падпарадак: Sauropodomorpha
Інфрапарадак: Заўраподы
Сямейства: Diplodocidae
Род: Сейсмазаўр
Від: Seismosaurus hallorum
Навуковая назва
Seismosaurus hallorum David Gillette, 1991

Сейсмаза́ўр (лац.: Seismosaurus) — велізарны траваедны дыназаўр атрада яшчаратазавых, які ў наш час лічыцца малодшым сінонімам Diplodocus hallorum. Знойдзены толькі рэбры, сцегнавая косць і некалькі пазванкоў. З'яўляўся, відаць, самым вялікім дыназаўрам (магчыма, буйней за яго была амфіцэлія, але памеры гэтага дыназаўра таксама ўсё яшчэ з'яўляюцца прадметам навуковай дыскусіі).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Апісаны ў 1991 годзе Д. Жылетам на падставе частковага шкілета, знойдзенага ў познеюрскіх (кімерыдж) адкладах Нью-Мексіка ў 1980-х гадах. Першапачатковая агульная вылічаная даўжыня цела — 40—50 метраў, а вага каля 140 тон. Гэтыя перабольшаныя ацэнкі ў наш час істотна зніжаны — даўжыня была 36-40 метраў, вага — 30—50 тон.

Сейсмазаўр з'яўляецца адным з найбуйнейшых дыназаўраў, якія калі-небудзь жылі на нашай планеце. Нягледзячы на дзіўную даўжыню, валодаў не вельмі вялікім для дыпладацыда целам, затое меў доўгі пугападобны хвост і даволі доўгую шыю.

Ноздры сейсмазаўра размяшчаліся зверху яго малюсенькай галавы. Яго пярэднія ногі былі карацейшыя за заднія, слонападобныя. Кароткія ногі дапамагалі стабілізаваць велізарнае цела. Адзін палец на кожнай назе меў кіпцюр, верагодна для абароны. Хвост сейсмазаўра меў прынамсі адзін незвычайнай клінаватай формы пазванок, які дазваляў хвасту моцна выгінацца. Сейсмазаўр, магчыма, выкарыстоўваў гэты падобны да пугі хвост для абароны.

Сейсмазаўр трымаў сваю шыю больш-менш гарызантальна (паралельна зямлі). Доўгая шыя выкарыстоўвалася, каб пранікаць у лясы, для здабывання лісця, недаступнага велізарным заўраподам, якія не маглі заходзіць у лясы з-за свайго памеру. Таксама, доўгая шыя дазваляла гэтаму дыназаўру з'ядаць мяккія расліны (хвашчы, дзеразу і папараці). Гэтыя расліны з мяккім лісцем раслі ў вільготных абласцях, дзе дыназаўр не мог перамяшчацца без рызыкі, але, магчыма, ён мог стаяць на сушы і харчавацца ў забалочаных месцах.

Лад жыцця[правіць | правіць зыходнік]

Жыў сейсмазаўр, хутчэй за ўсё, у стэпах ці на балотах. Маладыя асобіны для бяспекі трымаліся статкамі, а дарослыя асобіны маглі быць і адзіночкамі. Харчаваліся балотнай расліннасцю або бактэрыяльнымі матамі з паверхні стэпавых азёр. У адрозненне ад дыпладока, не мог уздымацца на задніх лапах, але мог падымаць шыю на вышыню да дваццаці метраў.

Здагадкі пра лад жыцця застаюцца дыскусійнымі.

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

У 2004 годзе на штогадовай канферэнцыі Геалагічнага таварыства Амерыкі было абвешчана, што Seismosaurus з'яўляецца малодшым сінонімам роду дыпладокаў[1]. За гэтым рушылі ўслед больш падрабязныя публікацыі ў 2006 годзе, у выніку чаго Seismosaurus hallorum быў пераназваны ў Diplodocus hallorum[2]. Палажэнне, што Diplodocus hallorum павінен быць расцэнены як асобнік Diplodocus longus, было таксама ўзята аўтарамі пераапісання Supersaurus, аспрэчваючы папярэднюю гіпотэзу, што Seismosaurus і Supersaurus з'яўляюцца адным і тым жа дыназаўрам[3].

Зноскі

  1. Lucas S, Herne M, Heckert A, Hunt A, and Sullivan R. Reappraisal of Seismosaurus, A Late Jurassic Sauropod Dinosaur from New Mexico. The Geological Society of America, 2004 Denver Annual Meeting (November 7-10, 2004). Retrieved on 2007-05-24.
  2. Lucas, S.G., Spielman, J.A., Rinehart, L.A., Heckert, A.B., Herne, M.C., Hunt, A.P., Foster, J.R., and Sullivan, R.M. (2006). «Taxonomic status of Seismosaurus hallorum, a Late Jurassic sauropod dinosaur from New Mexico». in Foster, J.R., and Lucas, S.G.. Paleontology and Geology of the Upper Morrison Formation. New Mexico Museum of Natural History and Science (bulletin 36). pp. 149—161. ISSN 1524-4156.
  3. Lovelace, David M.; Hartman, Scott A.; and Wahl, William R. (2007). «Morphology of a specimen of Supersaurus (Dinosauria, Sauropoda) from the Morrison Formation of Wyoming, and a re-evaluation of diplodocid phylogeny». Arquivos do Museu Nacional 65 (4): 527—544.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]