Брацкая магіла (Карані)
Славутасць | |
Брацкая магіла | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Вёска | Карані |
Будаўніцтва | 1943—1944 гады |
Статус |
![]() |
Брацкая магіла — вайсковае пахаванне ў в. Карані, Светлагорскі раён.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Акупіравана вёска ў жніўні 1941 года. Восенню 1941 года была сфарміравана падпольная група і партызанскі атрад «За Радзіму». Падпольную групу ў вёсках Карпавічы, Карані, Асташкавічы арганізаваў ваенфельчар П. П. Захаранка. У перыяд акупацыі падпольшчыкі і партызаны праводзілі влікую працу па вызваленню сваёй мясцовасці. Аднак вясной 1942 года падпольшчыкі былі вымушаны сыйсці ў лес і з’ядналіся з групай падпольшчыка П. А. Кашаварава, на базе якой 20 мая 1942 года быў арганізаваны Даманавіцкі партызанскі атрад.
24-25 лістапада 1943 года на тэрыторыю Светлагоршчыны ўступілі часці 27-га стралковага корпуса генерал-маёра М. П. Чаракманава 65-й арміі. У напрамку на Карані натупала 354-я стралковая дывізія, і 26 лістапада вёска Карані была вызвалена. Аднак хутка зноў захоплена і канчаткова вызвалена ў лютым 1944 г.
У брацкай магіле пахавана 572 чалавека, воінаў і партызан, якія загінулі на тэрыторыі раёна ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1943—1944 гадах. Сярод пахаваных — Героі Савецкага Саюза Кірыла Лявонціевіч Камынін і Аляксей Іванавіч Яршоў. У 1967 годзе на магіле пастаўлены помнік — скульптура воіна[1].
Зноскі
- ↑ Брацкая магіла в. Карані(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 жніўня 2021. Праверана 7 ліпеня 2021.