Брацкая магіла (Коўчыцы 2)
Славутасць | |
Брацкая магіла | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Вёска | Коўчыцы 2 |
Дата пабудовы | 1943 год |
Статус |
![]() |
Брацкая магіла — вайсковае пахаванне ў в. Коўчыцы 2, Светлагорскі раён.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
На паўночна-заходняй ускраіне вёскі пахаваны 12 воінаў 37-й гвардзейскай стралковай дывізіі і партызан атрада імя А. Я. Пархоменкі, якія загінулі ў снежні 1943 года ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У час баявых дзеянняў у лістападзе 1943 года войскі 65-й арміі (камандуючы генерал-лейтэнант П. І. Батаў) Беларускага фронту ўстанавілі цесную сувязь з партызанамі. 8 снежня ў штабе 37-й гвардзейскай дывізіі ў в. Мікалаеўка Парыцкага раёна адбылася нарада прадстаўнікоў партызанскіх злучэнняў і штаба 65-й арміі. Былі вызначаны сумесныя дзеянні супраць ворага. Перад партызанскімі брыгадамі 37-й імя А. Я. Пархоменкі (камандзір А. В. Львоў, камісар М. Б. Храпко) і 1-й Бабруйскай (камандзір В. І. Лівенцаў, камісар Дз. А. Ляпёшкін) была пастаўлена задача знішчыць варожыя гарнізоны ў вёсках Коўчыцы-1, Малімоны, Тураўка, перарэзаць дарогі Дражня-Парычы, Коўчыцы-2-Парычы і не дапусціць адыходу гітлераўцаў. Партызаны сумесна з часцямі 65-й арміі выканалі пастаўленую задачу.
У 1967 года на магіле пастаўлены помнік — скульптура воіна з аўтаматам і каскай у руках[1].