Коўчыцы 2

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Коўчыцы 2
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
  • 116 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2342
Паштовыя індэксы
247437
Аўтамабільны код
3
СААТА
3250816041
Коўчыцы 2 на карце Беларусі ±
Коўчыцы 2 (Беларусь)
Коўчыцы 2
Коўчыцы 2 (Гомельская вобласць)
Коўчыцы 2

Ко́ўчыцы 2[1] (трансліт.: Koŭčycy 2, руск.: Ковчицы 2) — вёска ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Краснаўскага сельсавета.

У 1924—1954 гадах цэнтр Коўчыцкага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вёска вядома ў пісьмовых крыніцах з XIX стагоддзя, у Брожскай воласці Бабруйскага павета. У 1847 заснавана яўрэйская земляробчая калонія. У 1919 годзе адкрыта школа.

З 20 жніўня 1924 года да 16 ліпеня 1954 цэнтр Коўчыцкага сельсавета Парыцкага, з 29 ліпеня 1961 Светлагорскага раёна. Да 26 ліпеня 1930 у Бабруйскай акрузе, з 20 лютага 1938 у Палескай, з 8 студзеня 1954 у Гомельскай вобласці.

У 1929 годзе арганізаваны калгас. У час Вялікай Айчыннай вайны нямецкія карнікі 19 студзеня 1942 забілі 318 жыхароў. У баях супраць акупантаў у снежні 1943 загінулі 190 савецкіх салдатаў 37-й гвардзейскай стралковай дывізіі і партызан атрада Кірава 37-й партызанскай брыгады імя Пархоменкі (пахаваны ў брацкай магіле на паўднёвым захадзе). У 1944 да вёскі далучаны Барані Рог і Прудзішчы. Па перапісе 1959 года тут размяшчаліся лясніцтва, шавецкая майстэрня, сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, магазін, дзіцячы сад.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

За 53 км на паўночны захад ад Светлагорска, 13 км ад чыгуначнай станцыі Мошны (на ветцы Бабруйск — Рабкор ад лініі Асіповічы — Жлобін), 163 км ад Гомеля.

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя зносіны па палявой, потым аўтамабільнай дарозе Бабруйск — Рэчыца. Планіроўка складаецца з дугападобнай вуліцы, да якой з поўдня далучаецца кароткая вуліца. Забудова двубаковая, пераважна драўляная, сядзібнага тыпу.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2021 год — 135 жыхароў

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1885 год — 24 двары, 448 жыхароў
  • 1897 год — 544 жыхары (528 жыдоў)
  • 1908 год — 96 двароў, 671 жыхар
  • 1925 год — 118 двароў
  • 1959 год — 459 жыхароў (па перапісе)
  • 2004 год — 113 гаспадарак, 248 жыхароў
  • 2021 год — 135 жыхароў

Вядомыя жыхары[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Ко́ўцічы 2

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.2, кн.2. Гомельская вобласць — Мн.: БелЭн, 2005. ISBN 985-11-0330-6 ISBN 985-11-0302-0
  • Еврейская энциклопедия Брокгауза и Ефрона. Том 9.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]