Брацкая магіла (Саннікі)
Выгляд
Славутасць | |
Брацкая магіла | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Вёска | Саннікі |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Д000161 |
Брацкая магіла — вайсковае пахаванне ў в. Саннікі, Бешанковіцкі раён, Віцебская вобласць. Помнік знаходзіцца за 0,2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Помнік — скульптура воіна з аўтаматам ва ўзнятай правай руцэ. Вышыня скульптуры 3 м. Пастамент вышыней 3,2 м. Аснова 1,2×1,2 м. На пастаменце надпіс: «Вечная слава воинам — героям». У аснове пастамента размешчаны пліты з прозвішчамі загінулых. На асобных шыльдах прозвішчы Герояў Савецкага Саюза. Пахавана 102 чалавекі.
Магіла агароджана жалезнай агароджай памерам 13х15 м.
Помнік устаноўлены ў 1964 годзе[1][2].
Вядомыя людзі, пахаваныя тут
[правіць | правіць зыходнік]- Мікалай Дзмітрыевіч Вяснін, Герой Савецкага Саюза
- Антон Трафімавіч Маслікаў, Герой Савецкага Саюза
- Булат Янбулатавіч Янтыміраў, Герой Савецкага Саюза
- Мірза Гедэолавіч Гелавані, грузінкі паэт, Герой Савецкага Саюза
Зноскі
- ↑ ПОМНІКІ ГІСТОРЫІ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2020. Праверана 30 сакавіка 2020.
- ↑ Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан. Бешанковіцкі раён, в. Саннікі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 130.