Антон Трафімавіч Маслікаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Антон Трафімавіч Маслікаў
Дата нараджэння 15 мая 1926(1926-05-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 чэрвеня 1944(1944-06-24) (18 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў пяхота
Званне радавы
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Антон Трафімавіч Маслікаў (нар. 15 мая 1926, Алтайскі край — 25 чэрвеня 1944, Бешанковіцкі раён) — Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Закончыў 7 класаў няпоўнай сярэдняй школы. У 1940 годзе пераехаў у Казахстан у горад Сяміпалацінск. З 1941 года працаваў на Сяміпалацінскам мясакамбінаце, затым на фабрыцы першай апрацоўкі воўны.

У 1943 годзе прызваны Калінінскім РВК Сяміпалацінскай вобласці ў рады Чырвонай Арміі.

Асабліва вызначыўся пры фарсіраванні ракі Заходняя Дзвіна. 25 чэрвеня 1944 года першым пераправіўся праз раку ў раёне вёскі Шарыпіна (Бешанковіцкі раён). Выявіў схаваныя немцамі лодкі і пад агнём праціўніка, разам з Мікалаем Вясніным, пераправіў іх на свой бераг, забяспечыўшы падраздзяленне перапраўнымі сродкамі. Удзельнічаў у баях за ўтрыманне плацдарма, у той жа дзень загінуў.

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена пасмяротна 22 ліпеня 1944 года[1].

Пахаваны ў брацкай магіле вёскі Саннікі[2].

Зноскі

  1. Масликов, Антон Трофимович
  2. ПОМНІКІ ГІСТОРЫІ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2020. Праверана 1 красавіка 2020.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.