Брацкая магіла (Светлагорск, Шацілінскія могілкі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Брацкая магіла
52°38′03″ пн. ш. 29°45′29″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Светлагорск
Дата пабудовы 1943 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Д000745шыфр 313Д000745
Map

Брацкая магіла — вайсковае пахаванне ў г. Светлагорск, Светлагорскі раён. Знаходзіцца на вул. Савецкая, на Шацілкаўскіх могілках.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Пахаванне размешчана на страрых гарадскіх могілках, побач з брацкай магілай знаходзяцца 5 адзіночных ваенных пахаванняў гэтага ж перыяду. На брацкай магіле ўсталявана ўсечаная стэла на доўгім пастаменце, на стэле замацавана таблічка з імёнамі загінуўшых.

У агульнай магіле пахаваны 31 воін. Усе салдаты загінулі ў лістападзе 1943 годзе ў баях за вызваленне в. Шацілкі (зараз г. Светлагорск) ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У баях за вызваленне раёна прымалі ўдзел воіны 28, 48, 65-й армій, маракі Дняпроўскай флатыліі і лётчыкі 16 паветранай арміі[1].

Зноскі

  1. Брацкая магіла, Шацілінскія могілкі, г. Светлагорск(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 жніўня 2021. Праверана 6 ліпеня 2021.