Брацкая магіла (Светлагорск, вуліца Савецкая)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Брацкая магіла
52°38′13″ пн. ш. 29°45′03″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Светлагорск
Дата пабудовы 1943 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Д000744шыфр 313Д000744
Map

Брацкая магіла — вайсковае пахаванне ў г. Светлагорск, Светлагорскі раён. Знаходзіцца на вул. Савецкая.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

У 1957 годзе на магіле пастаўлены помнік — скульптура воіна з вянком і каскай у руках. 9 мая 2005 года помнік адкрыты пасля рэканструкцыі. Новы помнік зроблены ў выглядзе вялізнага звона з разломам. Размяшчаецца на трох блоках чырвонага граніту.

Манумент складаецца з дзвюх частак — унутранай і вонкавай. На ўнутранай старане вялікага звона выгравіраваны прозвішчы салдат, якія тут пахаваны; звонку выкладзены гарэльеф, па ім можна «прачытаць» гісторыю ўсёй вайны. Унутры таксама знаходзіцца маленькі «жывы» звон, які сімвалізуе момант ісціны — жыццё працягваецца і гучыць, нягледзячы на маўклівы смутак былога.

Помнік — амаль дзевяцітонны бронзавы расколаты звон. Калі прыгледзецца, то раскол нагадвае жураўля, які ірвецца ў вышыню. На самім звоне ёсць вобразы трох такіх жураўлёў.

Кампазіцыя пачынаецца ад разлома. Сам ён у выглядзе паміраючага жураўля сімвалізуе ўсю трагедыю вайны. Ад разлома ў нябыт змаганняў ідуць салдаты, дзе ёсць твары Герояў Савецкага Саюза, якія загінулі пры вызваленні Шацілак і Парыцкага раёна, і абагульненыя вобразы — пехацінец, марак, лётчык, медсястра, якая іх ратуе. Ёсць таксама мапа раёна, на якой пазначаны план аперацыі «Баграціён», і заключны момант вайны — узяцце рэйхстага.

На ўнутраных сценах знаходзяцца ваенныя званні і прозвішчы ўсіх 264-х загінуўшых пры вызваленні Шацілак і пахаваных у брацкай магіле[1].

Зноскі

  1. Брацкая магіла, вул. Савецкая, г. Светлагорск(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 жніўня 2021. Праверана 6 ліпеня 2021.