Бружмель Максімовіча

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бружмель Максімовіча
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lonicera maximowiczii (Rupr.) Regel


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  823484
NCBI  486677
EOL  7020055
GRIN  t:22601
IPNI  907831-1
TPL  kew-2339956

Бружмель Максімовіча[3] (Lonícera maximowíczii) — куст, від роду Бружмель (Lonicera) сямейства Бружмелевыя (Caprifoliaceae). Расце на Далёкім Усходзе Расіі, у Кітаі і Карэі.

Від названы ў гонар Карла Іванавіча Максімовіча (1827—1891), расійскага батаніка, акадэміка Імператарскай Санкт-Пецярбургскай Акадэміі Навук, даследчыка флоры Далёкага Усходу і Японіі.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Лістападны разгалісты моцна галінаваны куст вышынёй да 2 метраў. Кара старых парасткаў светла-шэрая, маладых — зялёная ці фіялетавая, без апушэння.

Лісце эліптычнае або даўгавата-яйкападобнае, 3-7 см даўжынёй, цёмна-зялёнае, на кароткіх хвосціках, з раснічастым апушэннем па краях.

Кветкі фіялетава-чырвоныя, даўжынёй да 13 мм, размешчаны парамі ў пазухах лісця, прычым размешчаны вельмі цікава — кожная пара схаваная пад сваім лістом. Час цвіцення — чэрвень.

Плады яйкападобныя, ярка-чырвоныя, бліскучыя, парамі зрослыя аснаваннямі і разбежныя наверсе накшталт рожак, спеюць у канцы жніўня-верасні.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 77. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Деревья и кустарники СССР / Под ред. П. И. Лапина. — М.: Мысль, 1966. — С. 536.