Бружмель
Бружмель | |||||||||||||||
Бружмель духмяны, або капрыфоль (Lonicera caprifolium). Тыпавы від рода | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Lonicera L. | |||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||
| |||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||
Бружмель духмяны, або капрыфоль (Lonicera caprifolium)
| |||||||||||||||
|
Бружмель[3] (Lonicera) — род кветкавых раслін сямейства Бружмелевыя (Caprifoliaceae). Налічваецца больш за 200 відаў.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Лістападныя і вечназялёныя прамастойныя, сцелістыя, іншы раз павойныя куставыя расліны, рэдка невялікія дрэвы і ліяны. Лісце простае, судэльнае або лопасцевае, супраціўнае, на чаранках, сядзячае або зрослае асновамі, суцэльнакрайняе. Кветкі няправільныя, рознага колеру, размешчаны парамі (дыхазіі) на кароткіх пазушных кветаносах, радзей у складаных паўпарасоніках, што ўтвараюць несапраўдныя кальчакі, галоўчатыя або коласападобныя суквецці. Вяночак трубчаста-лейкападобны, часта двухгубы. Плады — сакаўныя, свабодныя або зрослыя парамі ягады (у некаторых відаў ядомыя).
Распаўсюджанне
[правіць | правіць зыходнік]Пашыраны пераважна ва ўмераных абласцях Паўночнага паўшар’я, у Паўднёвым паўшар’і — у Андах. На тэрыторыі Беларусі бружмель звычайны ці лясны (Lonicera xylosteum) трапляецца як падлесак у хвойных і мяшаных лясах; больш за 60 відаў інтрадукаваны для зялёнага будаўніцтва (найбольш вядомыя бружмель альпійскі (Lonicera alpigena), алтайскі (Lonicera altaica), Lonicera gibbiflora, духмяны, або капрыфоль (Lonicera caprifolium), павойны (Lonicera periclymenum), сіні (Lonicera caerulea), татарскі (Lonicera tatarica), ядомы (Lonicera edulis).
Віды
[правіць | правіць зыходнік]Паводле базы даных The Plant List, род уключае 103 віда[4]. Некаторыя з іх:
- Lonicera alpigena L. — Бружмель альпійскі
- Lonicera arborea Boiss.
- Lonicera arizonica Rehder
- Lonicera asperifolia (Decne.) Hook.f. & Thomson
- Lonicera caerulea L. — Бружмель блакітны, ці Бружмель сіні
- Lonicera canadensis J.Bartram ex Marshall
- Lonicera caprifolium L. typus[5] — Бружмель пахучы, ці Капрыфоль
- Lonicera caucasica Pall.
- Lonicera chrysantha Turcz. ex Ledeb. — Бружмель залацісты
- Lonicera ciliosa (Pursh) Poir. ex DC.
- Lonicera confusa DC.
- Lonicera dioica L.
- Lonicera etrusca Santi
- Lonicera ferdinandi Franch.
- Lonicera flava Sims — Бружмель жоўты
- Lonicera floribunda Boiss. & Buhse
- Lonicera gynochlamydea Hemsl.
- Lonicera hirsuta Eaton
- Lonicera hispida Pall. ex Schult.
- Lonicera humilis Kar. & Kir. [syn. Lonicera altmannii Regel & Schmalh.]
- Lonicera implexa Aiton
- Lonicera involucrata (Richardson) Banks ex Spreng.
- Lonicera japonica Thunb.
- Lonicera ligustrina var. pileata (Oliv.) Franch. [syn. Lonicera pileata Oliv.]
- Lonicera maackii (Rupr.) Maxim. — Бружмель Маака
- Lonicera maximowiczii (Rupr. ex Maxim.) Maxim. — Бружмель Максімовіча
- Lonicera microphylla Willd. ex Schult.
- Lonicera nervosa Maxim.
- Lonicera nigra L. — Бружмель чорны
- Lonicera nummulariifolia Jaub. & Spach
- Lonicera oblongifolia (Goldie) Hook.
- Lonicera periclymenum L. — Бружмель нямецкі
- Lonicera praeflorens Batalin
- Lonicera pyrenaica L.
- Lonicera quinquelocularis Hardw.
- Lonicera rupicola Hook.f. & Thomson
- Lonicera ruprechtiana Regel — Бружмель Рупрэхта
- Lonicera sempervirens L.
- Lonicera similis Hemsl.
- Lonicera spinosa (Decne.) Jacq. ex Walp. — Бружмель Альберта
- Lonicera standishii Jacques
- Lonicera tangutica Maxim.
- Lonicera tatarica L. — Бружмель татарскі, ці Бружмель Марова
- Lonicera tomentella Hook.f. & Thomson
- Lonicera tragophylla Hemsl.
- Lonicera trichosantha Bureau & Franch.
- Lonicera utahensis S.Watson
- Lonicera webbiana Wall. ex DC.
- Lonicera xylosteum L. — Бружмель звычайны, ці Бружмель лясны, ці Бружэліна, ці Сухадрэўка, ці Свідзіна, ці Сухое дзерава, ці Бружнеўнік, ці Жыламосць, ці Жымалосць
Паводле базы даных The Plant List, на кастрычнік 2016 г., статус відаў Lonicera chamissoi Bunge[6], бружмель ядомы (Lonicera edulis Turcz.)[7], Lonicera glehnii F.Schmidt[8] и бружмель Каралькова (Lonicera korolkowii Stapf)[9] не вызначаны.
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Дэкаратыўныя, тэхнічныя, лекавыя (ірвотны і слабільны сродак), меданосныя расліны.
Для развядзення ў культуры найбольш цікавыя віды з ядомымі пладамі — бружмель камчацкі (Lonicera kamtschatica), бружмель ядомы (Lonicera edulis), бружмель Турчанінава (Lonicera turczaninowii).
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 76. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Lonicera (англ.). The Plant List. Version 1.1. (26 лістапада 2013). Праверана 12 кастрычніка 2016.
- ↑ Entry for Lonicera L. (англ.). NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0 (24 верасня 1997). Архівавана з першакрыніцы 3 чэрвеня 2012. Праверана 29 лістапада 2010.
- ↑ Lonicera chamissoi (англ.). The Plant List. Version 1.1. (26 лістапада 2013). Праверана 12 кастрычніка 2016.
- ↑ Lonicera edulis (англ.). The Plant List. Version 1.1. (26 лістапада 2013). Праверана 12 кастрычніка 2016.
- ↑ Lonicera glehnii (англ.). The Plant List. Version 1.1. (26 лістапада 2013). Праверана 12 кастрычніка 2016.
- ↑ Lonicera korolkowii (англ.). The Plant List. Version 1.1. (26 лістапада 2013). Праверана 12 кастрычніка 2016.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бружмель // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Бружмель // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 330.