Бружмелевыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Caprifoliaceae)
Jump to navigation Jump to search
Бружмелевыя
Valeriana officinalis jfg1.jpg
Валяр'ян лекавы
Karde vor Brombeeren.JPG
Dipsacus fullonum
Twinflower.jpg
Лінея паўночная
Morina persica1.JPG
Morina persica
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Caprifoliaceae Juss. (1789), nom. cons.

Сінонімы
Тыпавы род
Caprifolium Mill.
[syn. Lonicera L.Бружмель]
Падсямейсты
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  35248
NCBI  4200
EOL  4258
GRIN  f:211
IPNI  30000739-2
FW  54738

Бружмелевыя — сямейства дрэў, кустоў і траў парадку Варсянкакветныя (Dipsacales).

Распаўсюджанне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Арэал ахоплівае ўмераны пояс Паўночнага паўшар'я; у паўднёвым іх трохі, а ў трапічным поясе сустракаюцца толькі па гарах; травяністых форм вельмі мала.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Лісце заўсёды супратыўнае, то ёсць размешчанае парамі, у большасці суцэльнае, без прылісткаў (але ў нешматлікіх відаў яны ёсць).

Кветкі як правільныя, так і няправільныя, — двухбакова сіметрычныя; тычынак 5; з ніжняй завязі ўтвараецца плодягада або касцянка.

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Традыцыйная класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Традыцыйна сямейства падзялялі на тры падсямействы:

  • Lonicereae. Кветкі буйныя са званочкавым або трубчастым венчыкам, у многіх няправільным, слупок доўгі; плод у большасці — ягада. Сюды адносілі
  • Sambuceae. Кветкі дробныя, з кароткім колападобным і правільным венчыкам; слупок кветкі вельмі кароткі і тоўсты; плод — касцянка з 1-3 насенінамі; суквецце складзена з мноства пар кветак (дыхазіяў), размешчаных шчытком. Тры роды:
  • Adoxaceae з адзіным родам адокса (Adoxa) (гэты род, па прычыне значнага адрознення ад іншых жимолостных, адносілі таксама да самастойнага сямейства Adoxaceae або далучалі да сямейства каменяломнікавыя (Saxifragaceae).

Сучасная класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Па інфармацыі сайта Germplasm Resources Information Network (GRIN), сямейства Бружмелевыя змяшчае 37 родаў[3], якія адносяцца да шасці падсямействаў:

Па інфармацыі базы дадзеных The Plant List, сямейства ўключае 53 роды.[4]

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Прымяненне бружмелевых невялікае. Не даючы ні страявога, ні вырабнога лесу, яны разводзяцца ў садках, як прыгожаквітнеючыя кусты і ліяны для алей, груп і вертыкальнага азелянення.

Плады некаторых відаў бружмелю ядомыя, па смаку нагадваюць буякі.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Caprifoliaceae.
  4. Caprifoliaceae (англ.) . The Plant List. Version 1.1. (13 красавіка 2013). Праверана 14 верасня 2016.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]