Брусельская кансерваторыя
Выгляд
Каралеўская кансерваторыя Бруселя (фр.: Conservatoire royal de Bruxelles, нідэрл.: Koninklijk Conservatorium Brussel) — кансерваторыя, размешчаная ў сталіцы Бельгіі - Бруселі.
Заснавана ў 1832 годзе. З 1876 года займае спецыяльна для яе пабудаваны па праекце архітэктара Жана П'ера Клейсенара будынак. З 1967 года падзелена на арганізацыйна незалежныя франкамоўнае і нідэрландамоўнае падраздзяленні.
Кіраўнікі кансерваторыі
[правіць | правіць зыходнік]- Франсуа Жазеф Феці (1833—1871)
- Франсуа Агюст Геварт (1871—1908)
- Эдгар Цінель (1908—1912)
- Леон Дзюбуа (1912—1925)
- Жазеф Іонген (1925—1939)
- Леон Іонген (1939—1949)
- Марсель Пот (1949—1966)
Франкамоўнае аддзяленне
- Эрык Фельдбуш (да 1987 г.)
- Фрэдэрык дэ Роас (з 2003 г.)
Нідэрландамоўнае аддзяленне
- Каміл Д’ Агэ (1966—1994)
- Ары Ван Лісбет (1994—2002)
- Рафаэль д'Ханэ (2002—2008)
- Петэр Свінен (з 2008 г.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт франкамоўнай кансерваторыі (фр.)
- Афіцыйны сайт нідэрландамоўнай кансерваторыі (гал.)
- Jean-Marie Binst. 175 jaar Conservatoire royal de Bruxelles in beeld // Brussel Deze Week, 22 september 2007. (гал.)