Брусельскі ўніверсітэт Святога Людовіка
Брусельскі ўніверсітэт Святога Людовіка | |
---|---|
фр.: Université Saint-Louis - Bruxelles | |
![]() | |
Арыгінальная назва | фр.: Université Saint-Louis - Bruxelles |
Заснаваны | 1858 |
Год рэарганізацыі | 2017 |
Рэктар | Вінсент Бландэль[d] |
Студэнты | 4 213[1] |
Размяшчэнне | Брусель |
Сайт | usaintlouis.be |
Брусельскі ўніверсітэт Святога Людовіка (фр.: Université Saint-Louis - Bruxelles) — бельгійская вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у Бруселі. Навучанне вядзецца пераважна на французскай мове.
Да 2012 года ён быў вядомы як Універсітэцкі факультэт Святога Людовіка. З верасня 2018 года ўніверсітэт выкарыстоўвае лагатып UCLouvain разам з Лувенскім каталіцкім універсітэтам у кантэксце будучага зліцця абодвух устаноў.
Структура[правіць | правіць зыходнік]
- Факультэт філасофіі, мастацтваў і гуманітарных навук
- Факультэт права
- Факультэт эканомікі, сацыяльных, палітычных навук і навук аб камунікацыях
- Факультэт перакладу і інтэрпрэтацыі
- Інстытут еўрапейскіх студый
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы