Брушына

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ход брушыны. Сальнікавая сумка пазначаны блакітным колерам.

Брушына (лац.: peritoneum) — тонкая напаўпразрыстая серозная абалонка, якая пакрывае ўнутраныя сценкі брушной поласці і паверхню ўнутраных органаў. Брушына мае гладкую бліскучую паверхню, утвораную двума лісткамі — вісцаральным (пакрывае органы) і парыетальным (прысценкавым), пераходзячымі адзін у аднаго з фарміраваннем замкнёнага мяшка — поласці брушыны (лац.: cavitas peritonei).

Поласць брушыны ўяўляе сабой сістэму запоўненых серозным змесцівам шчылінападобных прастораў, утвораных як паміж асобнымі ўчасткамі вісцаральнага лістка, так і паміж вісцаральным і парыетальным лістком. Лісткі брушыны ўтвараюць вылучаныя ўнутр зморшчыны, якія фармуюць брыжэйкі полых органаў, вялікі і малы сальнік.

Адрозніваюць органы, пакрытыя брушынай з усіх старон (інтраперытанеяльна), з трох старон (мезаперытанеяльна) і з адной стараны (экстраперытанеяльна). Пры гэтых сасуды і нервы, якія накіраваны да органаў брушной поласці з забрушынавай прасторы, не прабадаюць брушыну, а залягаюць у шчылінападобных прасторах між лісткамі брыжэйкі — дуплікатуры брушыны, якая злучае вісцэральную брушыну органа з парыетальнай.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]