Брыта Юхансан-Норгрэн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Брыта Юхансан-Норгрэн
Род дзейнасці лыжная гоншчыца
Дата нараджэння 30 сакавіка 1983(1983-03-30) (41 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Jonas Johansson[d]
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Брыта Ёхана Хелена Юхансан-Норгрэн (швед. Britta Johanna Helena Johansson Norgren, нар. 30 сакавіка 1983 года, Бялінгэ, Швецыя) — шведская лыжніца, двухразовая прызёрка чэмпіянатаў свету ў эстафеце, пераможца этапаў Кубка свету. Універсал, але больш схільная да спрынтарскіх гонак.

У Кубку свету Юхансан-Норгрэн дэбютавала ў 2003 годзе, у сакавіку 2007 года атрымала сваю першую перамогу на этапе Кубка свету, у эстафеце. Усяго на сённяшні момант мае 2 перамогі на этапах Кубка свету, усе ў камандных спаборніцтвах. У асабістых гонках не паднімалася вышэй за 8-е месца. Лепшым дасягненнем Юхансан-Норгрэн у агульным выніковым заліку Кубка свету з’яўляецца 30-е месца ў сезоне 2008-09.

На Алімпіядзе-2006 у Турыне паказала наступныя вынікі: эстафета — 4-е месца, спрынт — 13-е месца, 10 км класікай — 11-е месца, мас-старт 30 км — 28-е месца, дуатлон 7,5 + 7,5 км — 15-е месца.

На Алімпіядзе-2010 у Ванкуверы, стала 29-й у гонцы на 10 км і 53-й у дуатлоне 7,5+7,5 км.

За сваю кар’еру прымала ўдзел у 3 чэмпіянатах свету, заваявала бронзавы медаль у эстафеце на чэмпіянаце-2009 і срэбра ў эстафеце ў 2011 годзе.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]