Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага — абласная бібліятэка ў Брэсце, размешчаная па адрасе бульвар Касманаўтаў, 48.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

На падставе рашэння Брэсцкага аблвыканкама 4 студзеня 1940 года бібліятэка адкрылася па вул. Пушкінскай, 42. Да 1941 года бібліятэка мела кніжны фонд з 35000 тамоў, колькасць чытачоў склала 3000. У гады Вялікай Айчыннай вайны бібліятэка не працавала, бібліятэчны фонд знішчаны. Пасля вызвалення Брэста 15 верасня 1944 года бібліятэка аднавіла сваю працу з кніжным фондам 3884 экземпляраў. У студзені 1945 адкрыта для наведвальнікаў. У студзені 1987 года аб’яднана з абласной дзіцячай бібліятэкай. У 1990 бібліятэчны фонд складаў 674 тыс. экз.

Фонд[правіць | правіць зыходнік]

Кніжны фонд бібліятэкі — 740680 адзінак (2001) кніг, часопісаў, газет, нот, карт, АВ-матэрыялаў, аўтарэфератаў дысертацый. 3 рэдкіх выданняў: «Падарожжа па Палессі і Беларускім краі» П. М. Шпілеўскага (1858), «Белавежская пушча» Г. П. Карцава (1903). Мае 14 аддзелаў, у т. л. беларускай краязнаўчай, сельскагаспадарчай і тэхнічнай літаратуры, мастацтва, абслугоўвання дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту, абанементнае абслугоўванне. Па міжбібліятэчным абанеменце звязана з 17 бібліятэкамі краіны, падтрымлівае сувязі з бібліятэкамі Польшчы. Аказвае метадычную дапамогу больш як 2200 бібліятэкам. Выдае метадычныя, бібліяграфічныя, інфармацыйныя дапаможнікі, штомесячна складае «Хроніку культурнага жыцця вобласці», штоквартальна — бібліяграфічны паказальнік «Літаратура аб Брэсцкай вобласці».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]