Брэсцкі дзяржаўны гандлёва-тэхналагічны каледж

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Брэсцкі дзяржаўны гандлёва-тэхналагічны каледж
Год заснавання 1950
Дырэктар Анатоль Міхайлавіч Шлепакоў
Адрас Сцяг Беларусі Беларусь, 224018, г. Брэст, вул.Герояў абароны Брэсцкай крэпасці, 78

УА «Брэсцкі дзяржаўны гандлёва-тэхналагічны каледж» — установа сярэдняй спецыяльнай адукацыі горада Брэста, заснавана ў 1950 годзе паводле распараджэння Савета Міністраў СССР ад 25.04.1950 г. № 5651р, з загадам Міністэрства гандлю СССР ад 29.04.1950 г. № 325.

Падрыхтоўка рабочых і спецыялістаў ажыццяўляецца з лiку асоб, якія маюць агульную базавую і агульную сярэднюю адукацыю, а таксама прафесійна-тэхнічную адукацыю. Навучанне вядзецца па дзённай і завочнай формах атрымання адукацыі на бюджэтнай і платнай асновах.