Вуліца Герояў абароны Брэсцкай крэпасці (Брэст)
Вуліца Герояў абароны Брэсцкай крэпасці Брэст | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Брэсцкая вобласць |
Горад | Брэст |
Працягласць | звыш 3000 м |
Ранейшыя назвы | алея Каштанавая, вул. Каштанавая |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вуліца Герояў абароны Брэсцкай крэпасці — вуліца ў заходняй частцы Брэста (гістарычныя назвы — алея Каштанавая, вул. Каштанавая), перайменаваная ў 1961 годзе. Пачала забудоўвацца да сярэдзіны XIX стагоддзя. Працягласць звыш 3000 м — ад вул. Леніна на захад паралельна чыгунцы да Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь.
Вуліца фармавалася адначасова з будаўніцтвам Брэсцкай крэпасці ў 1830—1840 гадах. Па ёй у XIX стагоддзі была пракладзеная вузкакалейка для перавозкі грузаў у арсенал крэпасці праз Паўночную браму.
Забудова
[правіць | правіць зыходнік]На вуліцы знаходзяцца РУП «Беларуснафта — Брэстаблнафтапрадукт», РВУП «Брэстгандльтэхніка», УА «Брэсцкі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж гандлю», ААТ «СПМК-1», СААТ «Брэсцкая ПМК-1», АУ «Аўтабаза гарадскога аддзела аховы здароўя», 18-е гарадское аддзяленне сувязі, Гарнізонныя могілкі (Брэст).
- № 51 — комплекс гаражоў аблвыканкама (В. Арсеньеў, В. Кескевіч).
- № 58 — Кобрынскае ўмацаванне — знешняя агароджа з 4 бастыённымі франтамі і 3 равелінамі — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 111Г000726
- № 60 — мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» (1971) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 111Г000004
- № 82 — мемарыяльны ансамбль на Гарнізонных могілках — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Д000008
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Брест : Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1987. — 408 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Герояў абароны Брэсцкай крэпасці (Брэст)