Брэсцкі ліцэй № 1 імя А. С. Пушкіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Брэсцкі ліцэй № 1 імя А. С. Пушкіна
Заснавана 20 чэрвеня 1990
Дырэктар Святлана Мікалаеўна Сямёнава
Тып ліцэй[d]
Сайт liceum1brest.schools.by

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Ліцэй № 1 імя А. С. Пушкіна г. Брэста» — установа сярэдняй агульнай адукацыі ў г. Брэсце.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Па ініцыятыве С. М. Сямёнавай быў створаны першы ў Брэсцкай вобласці агульнаадукацыйны ліцэй, дырэктарам якога яна з’яўлялася да жніўня 2018 года. Ліцэй быў адкрыты ў адпаведнасці з рашэннем Выканаўчага камітэта Маскоўскага раённага Савета народных дэпутатаў г. Брэста ад 20 чэрвеня 1990 года. З самага пачатку педагагічным калектывам была ўзята высокая ступень адукацыйнага і выхаваўчага працэсу. У 1994 годзе ліцэй прайшоў атэстацыю Дзяржаўнай інспекцыі навучальных устаноў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь з адзнакай «выдатна».

З 2004 года ліцэй носіць імя А. С. Пушкіна. Ва ўстанове існуе культ вялікага рускага пісьменніка. Праводзяцца Дзень ліцэя, Дзень памяці А. С. Пушкіна, паездкі ліцэістаў па пушкінскіх мясцінах, тэатральныя пастаноўкі па матывах твораў. Словы паэта «Друзья мои, прекрасен наш союз!» сталі дэвізам ліцэя. Па ініцыятыве і канцэпцыі Святланы Мікалаеўны быў створаны музейна-педагагічны комплекс, які садзейнічае фарміраванню высокакультурнай асобы, здольнай да творчай і даследчыцкай дзейнасці.

У 2010 годзе калектыў ліцэя стаў пераможцам сярод арганізацый навукі і адукацыі Брэсцкай вобласці за дасягнутыя высокія паказчыкі ў сацыяльна-эканамічным развіцці па выніках працы за 2009 года і быў занесены на абласную Дошку пашаны.

Ліцэй № 1 імя А. С. Пушкіна сярод агульнаадукацыйных устаноў горада з’яўляецца найбуйнейшым навукова-метадычным і культурным цэнтрам. На базе ліцэя адкрыты 8 філіялаў кафедраў Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна, наладжана супрацоўніцтва з Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэтам.

Дырэктары[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Пархутич, И. М. Лицей № 1 имени А. С. Пушкина г. Бреста / И. М. Пархутич // Брест. Брэст. Brest. 1000 : энциклопедия. Минск, 2019.С. 347.
  • Синявская, Е. Приоритетные вопросы образования : [о городской педагогической конференции, где чествовали С. Н. Семёнову в связи с уходом на заслуженный отдых] / Елена Синявская // Брестский вестник. 2018. 6 сентября (№ 36). С. 14.
  • Мишина, К. Четверть века — по дороге знаний : лицей имени А. С. Пушкина отметил 25-летие / Кира Мишина // Брестский курьер. 2015. 5 ноября (№ 45). С. 8.
  • Грышкевіч, С. У навуку без прынукі ідуць брэсцкія ліцэісты : [работа ліцэя № 1 імя А. С. Пушкіна г. Брэста] / Сяргей Грышкевіч // Настаўніцкая газета. 2007. 11 кастрычніка. С. 12.
  • Свинтилова, Н. «Воображаю день счастливый, когда средь вас возник лицей» : [о праздновании 15-летия лицея № 1 им. А. С. Пушкина] / Наталья Свинтилова // Вечерний Брест. 2005. 21 октября. С. 3.
  • Свинтилова, Н. Под сенью дружных муз : лицей отмечает свое 10-летие : [о лицее № 1 им. А. С. Пушкина] / Наталья Свинтилова, Татьяна Корнелюк // Вечерний Брест. 2000. 6 сентября.
  • Головницкая, Н. Элитарный? Только для талантов! : [о создании вБресте общеобразовательного лицея рассказала его директор С. Н. Семёнова] / Н. Головницкая // Заря. 1990. 4 августа.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]