Бугала

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Бугала
англ. Bugala
Bugala Island.jpg
Бераг
Характарыстыкі
Плошча275 км²
Насельніцтва1 000 чал.
Шчыльнасць насельніцтва3,64 чал./км²
Размяшчэнне
0°20′16″ пд. ш. 32°15′59″ у. д.HGЯO
АкваторыяВікторыя
Краіна
Бугала (Уганда)
Бугала
Бугала

Бугала (англ.: Bugala) — адзін з астравоў архіпелага Сэсэ на возеры Вікторыя. Уваходзіць у склад Уганды. Плошча — 275 км². З’яўляецца дзесятым па плошчы сярод астравоў возера Вікторыя.

Берагі нізкія, парэзаныя шматлікімі залівамі. Частка паверхні пакрыта лесам і саваннай. Насельніцтва займаецца пераважна сельскай гаспадаркай. У камерцыйных мэтах вырошчваюць садавіну і алейную пальму. Развіццё вытворчасці стрымлівае недахоп зямельных надзелаў.

Бугала — важнае месца для развіцця турызму Уганды. Асабліва вядомы пясчаны пляж Калангала на ўсходзе вострава.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]