Садавіна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Садавіна — кулінарнае паняцце — сакавіты, звычайна ядомы, плод дрэва або хмызняку. Разнавіднасцю садавіны з'яўляюцца таксама некаторыя ягады.

Садавіной звычайна завуць кожны плод, які складаецца з мякаці і насення і ўтварыўся з завязі кветкі. Гародніна жа — плады травяністых раслін, якія маюць мяккія, непакрытыя драўнянай карой сцёблы.

На думку батанікаў, кожны плод, разам з насеннем, — садавіна. Іх можна падзяліць на тры віды:

  • Плод з сакавітай мякаці з насеннем (цытрусавыя, дыні, ягады, яблыкі)
  • Плод з сакавітай мякаці з адной буйной цэнтральнай косткай (чарэшня, сліва, персікі)
  • Сухі плод (арэхі, бабы, гарох)

Садавіна з'яўляецца важным складнікам ежы чалавека і многіх жывёл.