Будзе балець

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Будзе балець
англ.: This Is Going to Hurt
Жанр камедыйная драма[d] і медыцынская драма[d]
Заснавана на This Is Going to Hurt[d]
Рэжысёр
У ролях
Краіна
Мова англійская
Колькасць сезонаў 1
Колькасць серый 7
Вытворчасць
Трансляцыя
Тэлеканал BBC
На экранах 8 лютага 2022 — 22 сакавіка 2022
Спасылкі
IMDb ID 8681148

«Будзе балець» (англ.: This Is Going to Hurt) — брытанскі камедыйны тэлесерыял, з’яўляецца адаптацыяй кнігі-дзённіка Адама Кея і прысвечанага будням маладога доктара ў брытанскім шпіталі. Прэм’ера серыяла адбылася на тэлеканале BBC One 8 лютага 2022 года.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

«Будзе балець» — адаптацыя кнігі-дзённіка Адама Кея, былога гінеколага адной з дзяржаўных бальніц у Брытаніі. Сцэнарый для серыяла стварыў сам Кей, які некалі сышоў з бальнічных калідораў у сферу тэлебачання.

У выніку выйшла стужка, што аб’ядноўвае ў сябе якасці як камедыі, так і драмы. Спачатку звяртаеш увагу на камедыйны складнік серыяла, і гэта заканамерна. Зыходны матэрыял для «Будзе балець» — напоўненыя жартамі мемуары Кея, ды і сам ён пасля медыцыны найбольш працуе ў сферы гумару і стэндапу.

Але пры гэтым Кей ператварае ўласныя дзённікавыя запісы ў шматузроўневы драматычны серыял. Гэта адначасова і прызнанне ў каханні да брытанскай Службы аховы здароўя, і глыбокая сага аб адносінах, і партрэт чалавека на мяжы, які адчайна спрабуе трымаць сябе пад кантролем і пры гэтым штодзённа выратоўвае жыцці іншых людзей. Героі серыяла вымушаныя працаваць з вельмі, вельмі вялікай колькасцю пацыентаў, нягледзячы на стому, ад якой часам засынаюць у машыне.

У галоўнай ролі — брытанец Бэн Уішоў, вядомы па фільме «Парфума: гісторыя аднаго забойцы» і па ролі К’ю ў трох апошніх стужках сагі пра Джэймса Бонда.

У «Будзе балець» Уішау дэманструе першакласную ігру: ён сумяшчае нястомны сарказм з абаяннем, калі гутарыць з пацыентамі, але пры гэтым доктар у выкананні Уішаў ледзьве не пераходзіць да садызму, калі вучыць малодшага калегу. Дома персанаж не здольны дзяліцца з партнёрам цяжкімі дэталямі сваёй працы, затое ён часам распавядае самае патаемнае публіцы, гледзячы пры гэтым проста ў камеру — і гэта адны з самых смешных момантаў у серыяле.

Але ж ёсць у «Будзе балець» і шмат драматызму — узяць хаця б скаргу пацыента на галоўнага героя, які нібыта злоўжывае службовым становішчам, гэтая гісторыя будзе трымаць вас у напружанні. А адна з серый прысвечаная меркаванаму выпадку хатняга гвалту, і гэта сапраўдны маленькі шэдэўр, створаны з вялікім клопатам і спачуваннем.

Нават гэтая кранальная серыя не падрыхтуе вас да эмацыянальных амерыканскіх горак бліжэй да кульмінацыі серыяла. Падрыхтуйцеся: вам сапраўды будзе балець[1].

Зноскі