Була

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Була папы Урбана VIII, 1637

Була (ад лац.: Bulla — «пячатка», літар. — «пузырок») — асноўны сярэдневяковы папскі дакумент са свінцовай (пры асаблівых выпадках — залатой) пячаткай, пасля XV стагоддзя выдаваўся радзей.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Булай у сярэднія вякі называлі металічную пячатку, затым капсулу, у якой была пячатка, замацоўваўшая дзяржаўны акт; таксама назва самога акта (імператарскага або папскага). У пазнейшыя стагоддзі булай сталі называць толькі важныя ўказы і ўрачыстыя пасланні пап.

Папская була[правіць | правіць зыходнік]

Як і энцыкліка, называецца па першых двух словах лацінскага тэксту, прадубляваных у загалоўку. На пячаці, якая прымацоўвалася да булы чырвонай і жоўтай шаўковай ніткай, ставілася лацінская манаграма «SPSP» ў гонар святых Пятра і Паўла з імем Папы на абароце. З канца XVIII ст. пячаць была заменена адпаведнай чырвонай пячаткай непасрэдна на дакуменце, хоць, напрыклад, на буле Іаана XXIII пры скліканні Другога Ватыканскага сабора пячаць была традыцыйнай свінцовай. У сучаснай буле, якая замацоўваецца металічнай пячаццю толькі пры асаблівых выпадках, пасля імені Папы стаіць традыцыйны надпіс «episcopus, servus servorum Dei» («біскуп, раб рабоў Божых»). Булы падпісваюцца членам Рымскай курыі, звычайна дзяржаўным сакратаром Ватыкана, але на асаблівых булах стаяць асабістыя подпісы пап.

Асноўныя булы[правіць | правіць зыходнік]

Асаблівыя булы[правіць | правіць зыходнік]

Пры непасрэдным удзеле айца Дыега дэ Торэс Больо, заснавальніка індзейскай місіі езуітаў у Парагваі, у 1603 г. была выдадзена першая і адзіная ў гісторыі каталіцкай царквы папская була не на латыні, а на мове Кечуа. Яна была адрасавана брацтву Імя Ісусава ў горадзе Куска, Перу, і інкскай шляхце папам Кліментам VIII.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]