Бурбалка даткомаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Індэкс высокатэхналагічных кампаній NASDAQ Composite дасягнуў свайго піка ў сакавіку 2000 года, пасля чаго адбылося абвальнае падзенне

Бу́рбалка даткомаў (англ.: dot-com bubble ад назвы дамена верхняга ўзроўню .com ) — эканамічная бурбалка, якая ахапіла кампаніі, камерцыйная дзейнасць і бізнес-мадэлі якіх былі сканцэнтраваны ў Інтэрнэце, і якая існавала ў перыяд прыкладна з 1995 па 2001 гады. Кульмінацыя адбылася 10 сакавіка 2000 года, калі індэкс NASDAQ дасягнуў 5132,52 пункта на працягу таргоў і ўпаў да 5048,62 пры закрыцці.

Бурбалка ўтварылася ў выніку ўзлёту акцый інтэрнэт-кампаній (пераважна амерыканскіх), а таксама з'яўлення вялікай колькасці новых інтэрнэт-кампаній і пераарыенціроўкі старых кампаній на інтэрнэт-бізнес у канцы 20 стагоддзя. Акцыі кампаній, якія прапаноўвалі выкарыстаць інтэрнэт для атрымання прыбытку, нечувана ўзляцелі ў цане. Насамрэч гэтыя новыя бізнес-мадэлі апынуліся неэфектыўнымі, а выдаткаваныя ў асноўным на рэкламу вялікія крэдыты прывялі да хвалі банкруцтваў, моцнага падзення індэксу NASDAQ.

І калі апошняя частка гэтага перыяду была чаргаваннем рэзкіх уздымаў і абвалаў, то інтэрнэт-бум прынята адносіць да стабільнага камерцыйнага росту інтэрнэт-кампаній, звязанага з наступам эпохі сусветнага павуціння, якая пачалася з першага рэлізу вэб-браўзера Mosaic у 1993 годзе і працягвалася ўсе 90-я гады.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]