.com

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
.com
Увядзенне

1985

Тып дамена

Агульны дамен верхняга ўзроўню

Статус

дзеючы

Рэгістратар

VeriSign

Прызначэнне

Камерцыйныя аб'екты (ва ўсім свеце)

Выкарыстанне

Выкарыстоўваемы для фактычна любога камерцыйнага ці некамерцыйнага вэб-сайта і з'яўляецца агульнапрынятым як стандарт для TLDs

Абмежаванні рэгістрацыі

Адсутнічаюць

Дакументы

RFC 920;
RFC 1591

Распазнаванне спрэчак

UDRP

DNSSEC

ёсць

Вэб-сайт

Verisign COM NET Registry

Whois-сервер

whois.verisign-grs.com

.com — агульны дамен верхняга ўзроўню для камерцыйных арганізацый (цяпер выкарыстоўваецца без абмежаванняў).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першы дамен у зоне .com з’явіўся 15 сакавіка 1985 года, ён быў зарэгістраваны ў амерыканскім штаце Масачусетс. Ім стаў сайт кампаніі Symbolics Inc., якая вырабляе камп’ютары і праграмнае забеспячэнне. У наш час «піянер» сярод даменаў symbolics.com належыць інвестыцыйнай фірме і выстаўлены на продаж.

За першыя два гады — да 1987 года — у сусветным павуцінні з’явілася толькі 100 сайтаў. Аднак ужо да 1995 годзе ў даменнай зоне .com было зарэгістравана звыш 18 тыс. сайтаў.[1] У наш час у дамене .com зарэгістравана 84 мільёна сайтаў, у тым ліку 11,9 мільёна сайтаў, якія спецыялізуюцца на гандлі праз сетку, 4,3 мільёна забаўляльных сайтаў, 3,1 мільёна сайтаў, звязаных з рознымі фінансавымі аперацыямі і 1,8 мільёна сайтаў са спартыўнай скіраванасцю.[2]

Дамены[правіць | правіць зыходнік]

4 лістапада 2007 года скончыліся ўсе свабодныя чатырохлітарныя дамены[3].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]