NASDAQ
Nasdaq | |
---|---|
![]() | |
| |
Лістынг на біржы | NASDAQ: NDAQ больш 3200 кампаній |
Заснаванне | 4 лютага 1971 |
Размяшчэнне | |
Ключавыя постаці | Роберт Грэйфелд (прэзідэнт і выканаўчы дырэктар) |
Галіна | фінансавыя паслугі[d] |
Аперацыйны прыбытак | ▲$180,3 млн. (I паўгоддзе 2007)[1] |
Чысты прыбытак | ▲$74,4 млн. (I паўгоддзе 2007)[1] |
Капіталізацыя |
|
Матчына кампанія | Nasdaq |
Сайт | nasdaq.com (англ.) |
Фондавая біржа NASDAQ, ці проста NASDAQ — амерыканская фондавая біржа. Назва з’яўляецца скарачэннем поўнай назвы National Association of Securities and Dealers Automated Quotations. Найбуйнейшая ў ЗША электронная біржа. На біржы прадстаўленыя прыкладна 3 700 кампаній, што робіць яе біржай з аб’ёмам гандлю большым за ўсе астатнія ў свеце.
Індэксы NASDAQ[правіць | правіць зыходнік]
На NASDAQ каціруюцца акцыі не толькі высокатэхналагічных кампаній, таму ўзнікла цэлая сістэма індэксаў, кожны з якіх адлюстроўвае сітуацыю ў адпаведнай галіне эканомікі. Цяпер існуе трынаццаць такіх індэксаў, у аснове якіх ляжаць каціроўкі каштоўных папер, якімі гандлююць у электроннай сістэме NASDAQ.
Nasdaq Composite[правіць | правіць зыходнік]
Індэкс Nasdaq Composite уключае акцыі ўсіх кампаній, якія каціруюцца на біржы NASDAQ (усяго больш за 5000). Рыначны кошт разлічваецца так: агульная колькасць акцый кампаніі памнажаецца на бягучы рыначны кошт адной акцыі.[3]
Nasdaq-100[правіць | правіць зыходнік]
У Nasdaq-100 уключаны 100 найбуйнейшых па капіталізацыі кампаній, акцыі якіх гандлююцца на біржы NASDAQ. У індэкс не ўключаюцца кампаніі фінансавага сектара.[4] Па стане на 2021 год 57 % Nasdaq-100 складаюць тэхналагічныя кампаніі.[5] На біржы Nasdaq фонд пад цікерам QQQ з высокай дакладнасцю паўтарае дынаміку Nasdaq-100.[6][7]
Іншыя індэксы NASDAQ[правіць | правіць зыходнік]
- NASDAQ Bank Index — для кампаній банкаўскага сектара
- NASDAQ Biotechnology Index — для медыцынскіх і фармацэўтычных кампаній
- NASDAQ Computer Index — для кампаній, якія распрацоўваюць праграмнае і апаратнае забеспячэнне для камп’ютараў
- NASDAQ Financial Index — для кампаній фінансавага сектара, акрамя банкаў і страхавых кампаній
- NASDAQ Industrial Index — для прамысловых кампаній
- NASDAQ Insurance Index — для страхавых кампаній
- NASDAQ Telecommunications Index — для тэлекамунікацыйных кампаній.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
- Спіс фондавых біржаў
- Спіс амерыканскіх фондавых біржаў
- Кампаніі, якія маюць лістынг акцый на NASDAQ
- NASDAQ OMX Group
- Індэксы NASDAQ
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ а б Nasdaq Stock Market за I паўгоддзе 2007 г. павялічыў чысты прыбытак на 1,7 % — да 74,4 млн дол. :: UABanker.net Архівавана 14 лютага 2009.
- ↑ https://www.tradinghours.com/exchanges/nasdaq Праверана 16 кастрычніка 2020.
- ↑ Index Metology Nasdaq Composite . indexes.nasdaqomx.com. Праверана 6 студзеня 2022.
- ↑ Five facts about the Nasdaq 100 index . morningstar.com.au. Праверана 6 студзеня 2022.
- ↑ Best Nasdaq 100 Brokers Guide . comparebrokers.co. Праверана 6 студзеня 2022.
- ↑ Invesco QQQ Trust, Series 1 . nasdaq.com. Праверана 6 студзеня 2022.
- ↑ Q: Why Did QQQQ drop a Q to Become QQQ? . wsj.com. Праверана 6 студзеня 2022.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Афіцыйны сайт NASDAQ (англ.)