Бургаскі заліў
| Бургаскі заліў | |
|---|---|
| балг. Бургаски залив | |
Выгляд заліва і Бургаскага лімана | |
| 42°30′ пн. ш. 27°30′ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Найбольшая глыбіня | 25 м |
| Салёнасць | 17 ‰ |
Бу́ргаскі заліў (балг.: Бургаски залив) — найбуйнейшы заліў чарнаморскага ўзбярэжжа Балгарыі. Паўночным пунктам яго служыць хвалялом прыстані ў Паморыі, а паўднёвай — мыс Акін.
У заліве размешчаны горад і найбуйнейшы порт Балгарыі — Бургас. Таксама на берагах заліва размешчаны гарады Паморые, Сазопал і Нясебыр (старажытная Месемврыя). Бургаскі заліў з’яўляецца самым заходнім пунктам Чорнага мора.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Максімальная шырыня складае 41 км, а максімальная глыбіня 25 м. Салёнасць складае 17 ‰; пясок мае магнетытнае паходжанне. На захад ад заліва аддзелена група ліманаў лагуннага тыпу, вядомых пад агульнай назвай Бургаскія азёры, сярод якіх Бургас, Мандра, Атанасава і Памарыйскае. У паўднёвай частцы заліва размешчана некалькі невялікіх астравоў, такіх як востраў Святога Івана, востраў Святога Пятра, востраў Святой Анастасіі (раней Бальшавік) і востраў Святога Фамы (у народзе — Змяіны).
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]- Віндсерфінг у заліве
- Віндсерфінг у заліве
- Заліў уначы
- Астравы каля Сазопаля
- Панарама паўднёвай часткі заліва
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бургаски залив. Българска енциклопедия А-Я(балг.). БАН, Труд, Сирма. 2002.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бургаскі заліў- Карта заліва