Балгарская мова
| Балгарская | |
|---|---|
| | |
| Саманазва | български език |
| Краіны | Балгарыя, Паўночная Македонія, Грэцыя, Румынія, Украіна, Турцыя і інш. |
| Афіцыйны статус |
|
| Арганізацыя, якая рэгулюе | Інстытут балгарскай мовы пры БАН |
| Агульная колькасць носьбітаў |
15 мільёнаў |
| Статус | у бяспецы[d][1] |
| Класіфікацыя | |
| Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
|
|
| Пісьменнасць | кірыліца (балгарская азбука) |
| Моўныя коды | |
| ДАСТ 7.75–97 | бол 115 |
| ISO 639-1 | bg |
| ISO 639-2 | bul |
| ISO 639-3 | bul |
| WALS | bul |
| Ethnologue | bul |
| Linguasphere | 53-AAA-hb |
| ABS ASCL | 3502 |
| IETF | bg |
| Glottolog | bulg1262 |
Балга́рская мо́ва — мова балгар, якая адносіцца да паўднёвай групы славянскіх моў індаеўрапейскай моўнай сям'і.
На пісьме балгарская мова выкарыстоўвае кірыліцу (балгарскі алфавіт). У сучаснай балгарскай азбуцы няма літар «Э», «Ы» і «Е», а літара «Ъ» пазначае галосны гук.
У адрозненне ад іншых славянскіх моў, у балгарскай мове склоны амаль зніклі, затое выкарыстоўваюцца вызначаны, нявызначаны[2] і так званы «нулявы» артыклі.
Лексічна балгарская мова даволі блізкая да царкоўнаславянскай і дагэтуль утрымлівае мноства слоў, якія лічацца архаічнымі ва ўсходнеславянскіх мовах. Па гістарычных прычынах у лексіконе балгарскай мовы шмат слоў цюркскага паходжання.
Балгарская мова — афіцыйная мова Рэспублікі Балгарыя. На ёй гавораць таксама ў Аргенціне, Грэцыі, Ізраілі, Канадзе, Малдавіі, Румыніі, ЗША, Сербіі, Паўночнай Македоніі, Турцыі, Украіне, Венгрыі, Расіі. На балгарскай мове створана багатая мастацкая і навуковая літаратура. У Бесарабскай Балгарыі яна з'яўляецца афіцыйнай мовай балгарскай абшчыны. Агульная колькасць гаворачых на балгарскай мове ў свеце — больш за 12 мільёнаў чалавек.
Зноскі
- ↑ https://en.wal.unesco.org/en/languages/bulgarian Праверана 8 мая 2025.
- ↑ Сафійскі ўніверсітэт «Св. Клімент Ахрыдскі», Вучэбныя праграмы для спецыяльнасці Балгарская філалогія — «Сучасная балгарская мова. Марфалогія» Архівавана 24 лютага 2007. (на балгарскай)