Бургіньёны

Жан Бясстрашны, каля 1500 года
Бургіньёны (фр.: Bourguignons) — падчас смут першай паловы XV стагоддзя ў Францыі, у 1410—1435 гадах, палітычная партыя герцага Бургундскага, якая абапіралася на гарадское насельніцтва паўночнай Францыі; дзейнічала супраць арманьякаў, якіх падтрымлівала арыстакратыя поўдня, у так званай вайне бургіньёнаў і арманьякаў.
На чале бургіньёнаў стаялі бургундскія герцагі Жан Бясстрашны і Філіп Добры.
Галоўныя бургіньёны[правіць | правіць зыходнік]
- Філіп II Смелы
- Жан Бясстрашны
- Філіп Добры
- Карл Смелы
- Клод Шатэлю
- Нікаля Рален
- Сімон Кабош
- П’ер Кашон
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Бургиньоны // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.