Філіп II Смелы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Філіп II Смелы
фр.: Philippe le Hardi
Філіп II Смелы
Arms of Philippe le Hardi.svg
сцяг
герцаг Бургундыі
1363 — 1404
Папярэднік: Іаан II
Пераемнік: Іаан Бясстрашны
сцяг
граф Фландрыі, і Артуа
сцяг
1384 — 1404
Папярэднік: Луі II Мальскі
Пераемнік: Іаан Бясстрашны
сцяг
граф Рэтэля
1384 — 1393
Папярэднік: Луі II Мальскі
Пераемнік: Антуан Бургундскі
сцяг
граф Бургундыі
1384 — 1404
Папярэднік: Маргарыта III
Пераемнік: Іаан Бясстрашны
сцяг
граф Шарале
1391 — 1404
Папярэднік: Бернар VII д’Арманьяк
Пераемнік: Іаан Бясстрашны
 
Дзейнасць: ваенны, палітык
Нараджэнне: 15 студзеня 1342(1342-01-15) ці 17 студзеня 1342(1342-01-17)
Смерць: 27 красавіка 1404 (62 гады)
Пахаванне:
Дынастыя: Дынастыя Валуа
Бацька: Іаан II Добры
Маці: Бона Люксембургская[d]
Жонка: Маргарыта III
Дзеці: Антуан[d], Жан Бясстрашны, Маргарыта Бургундская[d], Кацярына Бургундская[d], Марыя Бургундская[d], Філіп II і Бона Бургундская[d]

Філіп II Смелы (фр.: Philippe II de Valois le Hardi; 7 студзеня 1342, Пантуаз — 27 красавіка 1404, Хале, Бельгія) — заснавальнік герцагства Бургундскага. Быў чацвёртым сынам (з чатырнаццаці дзяцей) караля Францыі Іаана II. Прадстаўнік малодшай галіны дынастыі Капетынгаў. Прапрапраўнук караля Францыі Людовіка IX Святога па прамой мужчынскай лініі.

Юнацкасць[правіць | правіць зыходнік]

Герб Філіпа Смелага пасля 1363 г.

Народжаны ў 1342 годзе, Філіп атрымаў мянушку «Смелы» ў 1356 годзе, пасля бітвы пры Пуацье, падчас якой, ваюючы рука ў руку са сваім бацькам, адзіны не кінуў таго ў крытычную хвіліну. Вынікам бітвы стала паланенне Іаана II англічанамі, пад камандваннем «Чорным Прынцам» Эдуардам Вудстакскім. Філіп суправаджаў бацьку ў Англію.

Ён стаў першым герцагам Турэна ў 1360 годзе, у якасці ўзнагароды за свае дзеянні пры Пуацье, але ў 1363 годзе вярнуў тытул кароне, атрымаўшы замест гэтага герцагства Бургундскае, якое перайшло да Іаана II пасля смерці Філіпа Руўрскага ў 1361 годзе. У канцы таго ж года стаў першым пэрам Францыі. Філіп кіраваў герцагствам аж да сваёй смерці[1].

У 1369 годзе Філіп узяў у жонкі Маргарыту, удаву Філіпа Руўрскага, дачку графа Людовіка II Фландрскага — герцагіню Брабанта і Лімбурга, графіню Фландрыі, Артуа, Невера, Рэтэля, маркграфіню Антверпена, сеньёру Маліна. У якасці пасагу Філіп далучыў усе землі сваёй жонкі да Бургундыі. Смерць цесця ў 1384 годзе прынесла герцагу — мужу яго дачкі-спадчынніцы — вялікія багацці і землі.

Дзейнасць у Францыі[правіць | правіць зыходнік]

Філіп Смелы разам са сваім бацькам у бітве пры Пуацье.

У 1380 годзе, пасля смерці Карла V, яго спадчыннікам стаў дванаццацігадовы сын караля Карл VI. Для новага караля — фактычна яшчэ дзіцяці, быў створаны рэгенцкі савет, у склад якога ўваходзілі: Людовік I Анжуйскі, Філіп II Смелы, герцаг Берыйскі Жан і Людовік II дэ Бурбон. Рэгенцтва прадоўжылася аж да 1388 года, Філіп заняў у савеце дамінуючую ролю: Луі Анжуйскі змагаўся за Неапаль да сваёй смерці ў 1384 годзе, а Жан цікавіўся галоўным чынам Лангедокам і асабліва займаўся палітыкай; Луі дэ Бурбон адыграў малую ролю ў савеце з-за сваёй індывідуальнасці (ён выявіў прыкметы разумовай няўстойлівасці) і статусу (ён не быў сынам караля).

Эпоха ўсеўладдзя (1380—1388) дзядзькоў Карла VI характарызавалася непадзельным разгулам асабістых амбіцый прынцаў крыві[2]. Неапалітанскі паход (1382—1384) Людовіка I Анжуйскага, фландрскі паход Філіпа Смелага, мецэнацтва Жана Берыйскага аплачваліся з каралеўскай казны, таксама велізарныя сродкі былі апрача іншага выкінуты на няўдалую экспедыцыю ў Англію. Перамога пры Роазенбеку мала што дала французскай кароне. Для таго, каб аплаціць неабходныя на вядзенне вайны і амбіцыі прынцаў крыві расходы, былі рэзка падняты ўскосныя падаткі і зноў уведзены падымны падатак. Паўстанні ў Парыжы, Руане, Рэймсе былі падушаны з неверагоднай жорсткасцю, на мяцежныя гарады былі накладзены буйныя штрафы.

З 1379 па 1382 года Філіп распачаў паход з мэтай аказаць дапамогу цесцю графу Фландрскаму, у якім прыняў удзел і кароль. У кастрычніку ў Арасе было сабрана 10 тыс. конных воінаў, да якіх далучыліся арбалетчыкі і пехацінцы. Мост цераз раку Ліс быў разбураны, коштам велізарнага напружання французам удалося пераправіцца на іншы бок уброд ці аднавіўшы падручнымі сродкамі мост і захапіць першы фламандскі горад Камін. У наступнай бітве пад Роазебекам кароль ірваўся ў бітву, спрабуючы прыняць удзел у рукапашнай як просты салдат, ад чаго герцаг Бургундскі насілу здолеў яго ўтрымаць. Французы атрымалі поўную перамогу, пасля чаго вайна была практычна скончана. Некалькі фландрскіх гарадоў былі разрабаваны, на астатнія накладзены высокія мыты і штрафы, якія часам пераўзыходзілі ў чатыры разы тое, што прынята было плаціць пры ранейшых валадарах.

Герцагства Бургундскае падчас кіравання Філіпа II Смелага.

3 лістапада 1388 года Карл VI на пасяджэнні каралеўскага савета заявіў, што прымае ўладу ў свае рукі. Дзядзькі былі выдалены з савета, а іх патрабаванні кампенсацаваць выдаткі па кіраванні краінай пакінуты без увагі. Фактычна апатычны і слабахарактарны кароль перадаручыў уладу іншай прыдворнай партыі, якая атрымала назву «мармузетаў» (фр.: Marmousets, «хлапчукі»). У яе склад уваходзілі: (Аліўе дэ Клісон, Жан дэ В'ен, Жан ле Мерсье, Жан дэ Мантагю, Бюро дэ ла Рыўер). Гэта былі, галоўным чынам, саветнікі Карла V, якія засталіся ў баку і марылі вярнуцца да метадаў кіравання памерлага караля.

Прыступ вар'яцтва Карла VI у лесе пад Мансам дазволіў дзядзькам караля — Жану Берыйскаму, Філіпу II Смеламу Бургундскаму, Людовіку II Бурбонскаму — вярнуць сабе ўладу. Хоць ужо ў верасні 1392 года да Карла VI вярнуўся розум, гэта было толькі часовай перадышкай. Ужо ў наступным годзе прыступ паўтарыўся, у далейшым прыступы станавіліся ўсё больш частымі і працяглымі. Тым не менш, дзядзькам караля ўдалося стабілізаваць унутранае становішча краіны.

Філіп памёр 27 красавіка 1404 года ў Гале, графства Эно (сучасная Бельгія). Пераемнікам Філіпа стаў яго сын герцаг Іаан Бясстрашны, які артымаў у спадчыну як землі ў Галандыі, так і становішча ў Францыі.

Вынікі кіравання[правіць | правіць зыходнік]

Стаўшы родапачынальнікам малодшага Бургундскага дому, Філіп II Бургундскі значна пашырыў склад і ўмацаваў становішча Бургундыі, пакінуўшы сваім спадчыннікам герцагам Бургундскім становішча самых уплывовых сеньёраў каралеўства, якія супернічалі ў магутнасці з каралямі Францыі.

Быў заступнікам мастацтвам, запрашаў у сваю сталіцу — Дыжон — найбольш выдатных мастакоў таго часу. Так, да прыкладу, клапаціўся над стварэннем герцагскай пахавальні, прызначыў гэту ролю абацтву Шанмоль у Дыжоне, запрасіўшы для працы над скульптурным аздабленнем знакамітага майстра — нідэрландца Клауса Слютэра.

Асоба[правіць | правіць зыходнік]

Грабніца Філіпа Смелага ў Дыжонскім палацы.

Філіп II славіўся сваёй любоўю да рыцарскіх забаў, быў вядомым знатаком жаночай прыгажосці. У адзенні імкнуўся да незвычайнай раскошы. Прыкладам можа паслужыць абавязковы плюмаж яго капялюша, які складаўся з 12 страўсіных пёраў, 2 пёраў фазана і 2 пёраў рэдкіх заморскіх птушак.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

У 1369 годзе Філіп ажаніўся з Маргарытай Дамп'ер (13501405), дзеці:

У падрыхтоўцы шлюбаў сваіх дзяцей, Філіп у першую чаргу пераследваў дыпламатычныя і стратэгічныя мэты, якія будуць працягваць выкарыстоўвацца яго пераемнікамі ў Бургундыі аж да імператара Максіміліяна I. Напрыклад, шлюб 1385 года яго сына Іаана Бясстрашнага і Маргарыты Баварскай, дачкі Альбрэхта Баварскага, падрыхтавалі ў далейшым далучэнне Галандыі і Хайнаўта да герцагства Бургундыя. Выдаўшы сваіх дочак замуж за прадстаўнікоў дынастыі Вітэльсбахаў, Філіпу ўдалося заключыць альянсы з аўстрыйскім і савойскім герцагамі.

Зноскі

  1. Vaughan, Richard. Philip the Bold: the formation of the Burgundian state. — The Boydell Press, 2002. — 3.
  2. France Perrin. Charles VI le Bien-Aime ou le Fol // Dictionnaire d`Histoire de France : Сб. — Paris

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • A. Coville, «Francia. La guerra dei cent'anni (fino al 1380)», cap. XVI, vol. VI (Declino dell'impero e del papato e sviluppo degli stati nazionali) della Storia del Mondo Medievale, 1999, pp. 608-641.
  • A. Coville, «Francia: armagnacchi e borgognoni (1380—1422)», cap. XVII, vol. VI (Declino dell'impero e del papato e sviluppo degli stati nazionali) della Storia del Mondo Medievale, 1999, pp. 642-672.
  • Paul Fournier, «Il regno di Borgogna o d'Arles dal XI al XV secolo», cap. XI, vol. VII (L'autunno del Medioevo e la nascita del mondo moderno) della Storia del Mondo Medievale, 1999, pp. 383-410.
  • Henry Pirenne, «I Paesi Bassi», cap. XII, vol. VII (L'autunno del Medioevo e la nascita del mondo moderno) della Storia del Mondo Medievale, 1999, pp. 411-444.
  • Kitchin, George William, A History of France, Vol.1, Clarendon Press, 1849.
  • The New International Encyclopædia, Vol.14, Ed. Daniel Coit Gilman, Harry Thurston Peck, Frank Moore Colby, Dodd Mead and Company, 1903.
  • Vaughan, Richard, Philip the Bold: the formation of the Burgundian state, The Boydell Press, 2002.

Шаблон:Бургундскія Валуа