Буртніекс
Выгляд
| Буртніекс | |
|---|---|
| | |
| Морфаметрыя | |
| Вышыня над узроўнем мора | 39,5 м |
| Даўжыня |
|
| Плошча |
|
| Аб’ём | 0,0881 км³ |
| Найбольшая глыбіня | 4,1 м |
| Басейн | |
| Плошча вадазбору | 2 215 км² |
| Размяшчэнне | |
| Краіна | |
Буртніекс (лат.: Burtnieks), раней таксама Буртніеку (лат.: Burtnieku ezers, Burtnieka ezers) — возера ў Латвіі, чацвёртае па велічыні возера ў краіне. Плошча паверхні — 40 км². Вышыня над узроўнем мора — 39,5 м. Возера плыткае, сярэдняя глыбіня — 2,2 метра. Дно возера пераважна пясчанае. У паўднёва-ўсходняй частцы возера бераг скалісты, з пясчаніку. На возеры ёсць тры астравы, агульнай плошчай 14 000 м².
З возера выцякае рака Салаца, якая ўпадае ў Рыжскі заліў.
Па берагах возера знаходзіцца некалькі невялікіх населеных пунктаў, найбуйнейшым з якіх з’яўляецца сяло Буртніекі.
