Бухтармінцы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Rus kamencshiki Bikovo 1927.jpg

Бухтармінцы, або каменшчыкі — этнаграфічная група рускіх, па паходжанні — стараверы паволжскіх і цэнтральных рускіх губерній, якія бяжалі ад ніканаўскіх рэформ у Сібір. Пасяліліся ў гарах («у камнях») па рэкам Бухтарма і Уймон на Алтаі (на тэрыторыі сучаснага ўсходняга Казахстана). У сувязі з цяжкадаступнасцю мясцовасці бухтармінцы доўгі час заставаліся невядомымі ўладам і толькі ў 1791 годзе былі афіцыйна ўключаны ў рускае падданства.

Шматлікія элементы матэрыяльнай і духоўнай культуры бухтармінцаў адрозніваліся захаваннем шэрагу архаічных рыс, што з'яўляецца вынікам пражывання іх у цяжкадаступных горных далінах у адрыве ад асноўнага масіва рассялення рускага народа і замкнутага ладу жыцця.

У выніку кантактаў (у тым ліку шлюбных) з мясцовымі этнасамі (казахамі і алтайцамі) часткова змяніліся некаторыя элементы культуры і быта (напрыклад, з'явіліся шаравары ў жанчын, арнамент).