Бынгкан (правінцыя)
Выгляд
| Бынгкан | |||
|---|---|---|---|
| тайск.: จังหวัดบึงกาฬ | |||
| | |||
|
|||
| Краіна | |||
| Уваходзіць у | |||
| Адміністрацыйны цэнтр | |||
| Дата ўтварэння | 23 сакавіка 2011 | ||
| Кіраўнік | Chalothon Phakote[d] | ||
| Насельніцтва |
|
||
| Плошча |
|
||
|
|
|||
| Код ISO 3166-2 | TH-38 | ||
| Паштовыя індэксы | 38 | ||
| Афіцыйны сайт | |||
Бынгкан (тайск.: บึงกาฬ) — правінцыя ў паўночна-ўсходняй частцы Тайланда, у рэгіёне Ісан. Правінцыя знаходзіцца за 615 км на паўночны ўсход ад Бангкока. Агульная плошча правінцыі — 4305 км² і займае 52-е месца па плошчы сярод усіх рэгіёнаў краіны.
Паўночная мяжа правінцыі праходзіць па рацэ Меконг. На поўначы мяжуе з лаоскай правінцыяй Балікхамсай, на поўдні — з правінцыямі Саканакхон і Накханпханом, на ўсходзе — з правінцыяй Нангкхай.
Адміністрацыйны цэнтр — горад Бынгкан. Бынгкан — самая маладая правінцыя Тайланда. Утворана 23 сакавіка 2011 года. Да ўтварэння новай правінцыі тэрыторыі Бынгкана ўваходзілі ў склад правінцыі Нангкхай.