Перайсці да зместу

Бычыхінскі бой (1942)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бычыхінскі бой
Асноўны канфлікт: Вялікая Айчынная вайна
Праціўнікі

Бычыхінскі бой адбыўся паміж зводным атрадам 2-й Беларускай партызанскай брыгады імя П. К. Панамарэнкі і нямецкім гарнізонам на ст. Бычыха Мехаўскага раёна. У ноч на 15 ліпеня 1942 года партызаны ў складзе 220 чалавек з боем прарвалі драцяныя загароды, уварваліся ў акопы і апорныя пункты нямецкага гарнізона, акружылі і разграмілі гарнізон на станцыі і тэрыторыі былой МТС. У час бою спалены склады з гаручым, знішчаны вагоны, 9 аўтамашын, падарвалі 2 чыгуначныя масты, разбурана чыгуначнае палатно, пашкоджана сувязь, захоплены зброя, боепрыпасы, амуніцыя. Чыгунка Віцебск — Невель была выведзена са строю больш як на суткі.

У гонар баявых дзеянняў партызан на будынку станцыі ўстаноўлена мемарыяльная дошка.