Бэдзікава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Бэдзікава[1] — жылы комплекс па вуліцы Мазурава ў мікрараёне Мельнікаў Луг Цэнтральнага раёна Гомеля. Збудаваны ў 2013 г. Вырашаны як таўнхаўс. Першая такога кшталту пабудова ў Гомелі.

Складаецца з 12 зблакаваных між сабой дамоў на тры ўзроўні з паддашкамі. Агульная плошча — 2600 м2. Дамы месцяцца на закрытай тэрыторыі і маюць агульны падмурак. Плошча замкнёнага перыметра — 0,7 га. Кожны дом мае асобны ўваход, гараж і дзялянку зямлі.

Знаходзіцца сярод высотнай забудовы мікрараёна.

Аўтар праекта і забудоўшчык — А. В. Бондараў. У назве жылога комплекса адлюстравалася мянушка яго бацькі — Бэдзік.

Зноскі

  1. Беларускае напісанне спраўджана паводле звестак суб'екта гаспадарання Таварыства ўласнікаў «Бэдзікава».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]