Бэз 'Lunnyi svet'

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Бэз 'Lunnyi svet'
Бэз 'Lunnyi svet' у Цэнтральным батанічным садзе НАН РБ
Бэз 'Lunnyi svet' у Цэнтральным батанічным садзе НАН РБ
Класіфікацыя
Род: Бэз (Syringa)
Сінонімы

Syringa 'Лунный свет', Syringa 'Lunny svet'

Паходжанне
Формула
Syringa 'Reomur' x Syringa vulgaris 'Mme Abel Chatenay'
Краіна паходжання: БССР, 1964
Арыгінатар: М. У. Смольскі і В. Ф. Бібікава

Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Бэз 'Lunnyi svet' (Syringa 'Lunnyi svet') — сорт роду Бэз (Syringa).

Выкарыстоўваецца як дэкаратыўны лістападны куст з пышнымі кветкамі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гэты сорт 1964 года з'яўляецца вынікам працы арыгінатараў з Беларусі М. У. Смольскага і В. Ф. Бібікавай[1]. Атрыманы ў выніку скрыжавання сартоў Рэамюр і Абель Шатанэ.

Аўтэнтычная расліна захоўваецца ў сірынгарыі Цэнтральнага батанічнага саду Беларусі пры Нацыянальнай Акадэміі Навук[1].

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Кветкі махрыстыя, радзей паўмахрыстыя, белыя са слабым крэмавым адценнем, буйных памераў 2,7-2,8 см у дыяметры. Пялёсткі шырока-круглявыя, асіметрычнага чаргавання, плоскія, пры адцвітанні злёгку адгінаюцца вонкі. Бутоны круглява-падоўжаныя, вельмі дэкаратыўныя ў паўраспуску. Суквецці сярэдняй шчыльнасці, шырока-канічнай або шырока-яйкападобнай формы, даўжынёй 23-24 см, на трывалых кветканосах. Водар моцны. Цвіценне багатае і працяглае - 17-18 дзён.

Вылучаецца буйнымі арыгінальнай будовы кветкамі.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Добры для салітэрных(польск.) бел. і групавых пасадак, а таксама для зрэзкі[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Н. В. Смольский, В. Ф. Бибикова. Сорта сирени селекции ЦБС АН БССР // Интродукция растений и охрана природы. - Минск: Наука и техника. - 1969 - С. 93-106.
  • Спиридович Е.В., Фоменко Т.И., Юхимук А.Н. и др. Молекулярно-генетические паспорта хозяйственно-полезных растений / Выполнено по заданию Создать in vitro коллекцию клеток лекарственных растений и пополнить коллекцию тканей декоративно-кустарниковых культур с использованием молекулярно-генетического типирования, 2011-2013
  • З. Лунева, Н. Михайлов, Е. Судакова, "Сирень", 1989

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.