Бяласіца (горы)
Выгляд
Бяласіца | |
---|---|
Краіны | |
Даўжыня | 60 км |
Шырыня | да 9 км |
Найвышэйшая вяршыня | Радамір |
Найвышэйшы пункт | 2029 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бяла́сіца (балг.: Беласица, макед.: Беласица, грэч. Μπέλλες) — невялікі горны хрыбет у вобласці Македонія.
Вышэйшы пункт — гара Радамір (2029 м), размешчаная на мяжы Балгарыі і Грэцыі. Сам масіў знаходзіцца на тэрыторыі трох краін: Грэцыі (45 %), Паўночнай Македоніі (35 %) і Балгарыі (20 %). Даўжыня хрыбта — каля 60 км, шырыня — да 9 км.
У гісторыі Балгарыі горы Бяласіца вядомыя Бяласіцкай бітвай (іншая назва — бітва пры Клідыёне), калі 29 ліпеня 1014 года візантыйскія войскі каля сяла Ключ у даліне Струміцы нанеслі балгарскаму войску цяжкія страты, паскорыўшы падзенне Заходне-Балгарскага царства.[1][2]
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ ВСЭ. Бяласіца Архівавана 18 мая 2009.
- ↑ Вакол свету. Хранограф. 29 ліпеня 1014 года Архівавана 5 сакавіка 2016.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бяласіца (горы)