Бярозава (Ханты-Мансійская аўтаномная акруга)
| Пасёлак гарадскога тыпу | |||||
| Бярозава | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| хант. казым.: Сўмӑтвош манс.: Хāльӯс | |||||
|
|||||
| 63°56′ пн. ш. 65°03′ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Рэгіён | Ханты-Мансійская аўтаномная акруга | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Заснаваны | 1593 | ||||
| Вышыня цэнтра | 15,4 м | ||||
| Часавы пояс | UTC+5 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | ▲7081[1] чалавек (2010) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 34674 | ||||
| Паштовы індэкс | 628140 | ||||
|
|
|||||
| gradberezov.ru | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Бярозава (руск.: Берёзово) — пасёлак гарадскога тыпу ў Расіі, адміністрацыйны цэнтр Бярозаўскага раёна Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі. Насельніцтва 7,0 тыс. жыхароў (2006).
Пасёлак размешчаны на рацэ Паўночная Сосьва, якая бярэ пачатак ва Уральскіх гарах і за 42 км ад Бярозава ўпадае ў Об. Рачны порт. У халодны час года дзейнічае зімнік да Югорска, пгт Прыоб’е, Ігрыма, Ханты-Мансійска.
Паселішча было заснавана ў 1593 годзе як крэпасць Бярозаў (на месцы асцяцкага паселішча Суматвош — «горад бяроз»), з 1782 года становіцца павятовым горадам Табольскага намесніцтва, у 1926 годзе страціў статус горада і стаў сялом, з 1953 года — рабочы пасёлак, з 1954 года — пасёлак гарадскога тыпу.
У раёне пасёлка здабыча прыроднага газу ТАА «Цюментрансгаз». Вядзецца лоўля рыбы, працуе рыбкамбінат, друкарня.