Сядзібны дом (Беразіно)
Гарадская сядзіба | |
Гарадская сядзіба Патоцкіх | |
---|---|
![]() Сядзіба Патоцкіх у Беразіно (фотаздымак верасень 2017 года) | |
53°50′10″ пн. ш. 27°33′13″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Беразіно |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Будынкі | |
сядзібны дом | |
Сядзіба Патоцкіх у Беразіно — помнік архітэктуры класіцызму ў г. Беразіно. Пабудаваны ў першай палове XIX ст. на ўмацаваным бутавай падпорнай сценкай правым крутым беразе ракі Бярэзіна (сучасная вул. Набярэжная, 1). Належаў Патоцкім. Помнік рэспубліканскага значэння.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Мураваны, прамавугольны ў плане двухпавярховы будынак накрыты вальмавым дахам. У цэнтры галоўнага фасада на чатырох пілонах мезанін завершаны трохвугольным франтонам. Дом апаясаны прафіляваным карнізам з дэнтыкуламі. Цэнтральным акцэнтам дваровага фасада з'яўляецца паўкруглы эркер накрыты сферычным купалам і члянёны паўцыркульнымі аконнымі праёмамі. Міжпаверхавы плоскі пояс дзеліць фасады на два ярусы. Прамавугольныя аконныя праёмы аздобленыя руставанымі лучковымі броўкамі. Сіметрыя будынку парушаная двухпавярховай прыбудовай да паўднёвай тарцовай часткі. У калідорнай планіроўцы дому вылучаныя цэнтральны вестыбюль і круглая парадная зала. Міжпаверхавая лесвіца размешчана асіметрычна ў паўночным канцы калідору.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5d/Biareza%C5%84%2C_Patocki._%D0%91%D1%8F%D1%80%D1%8D%D0%B7%D0%B0%D0%BD%D1%8C%2C_%D0%9F%D0%B0%D1%82%D0%BE%D1%86%D0%BA%D1%96_%281910%29.jpg/250px-Biareza%C5%84%2C_Patocki._%D0%91%D1%8F%D1%80%D1%8D%D0%B7%D0%B0%D0%BD%D1%8C%2C_%D0%9F%D0%B0%D1%82%D0%BE%D1%86%D0%BA%D1%96_%281910%29.jpg)
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пасля рэвалюцыі 1917 года сядзіба паступова прыходзіла ў заняпад. Да 1970-х гадоў там размяшчалася школа, затым склад. Пазней будынак ніяк не выкарыстоўваўся і прыйшоў да занядбанага стану. Каменныя прыступкі, якія калісьці вялі да ракі, зніклі некалькі ў 1980-я гады. Да пачатку 1980-х яшчэ былі рэшткі сцен графскіх стайняў, складзеных з чырвонай цэглы[1].
У снежні 2011 года палац быў прададзены на аўкцыёне за 112 млн бел. рублёў з абавязковымі ўмовамі да новага гаспадара правесці рэканструкцыю гістарычнага будынка і захаваць турыстычнае прызначэнне аб'екта[2].
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/3a/Biareza%C5%84%2C_Patocki._%D0%91%D1%8F%D1%80%D1%8D%D0%B7%D0%B0%D0%BD%D1%8C%2C_%D0%9F%D0%B0%D1%82%D0%BE%D1%86%D0%BA%D1%96_%281901-18%29.jpg/250px-Biareza%C5%84%2C_Patocki._%D0%91%D1%8F%D1%80%D1%8D%D0%B7%D0%B0%D0%BD%D1%8C%2C_%D0%9F%D0%B0%D1%82%D0%BE%D1%86%D0%BA%D1%96_%281901-18%29.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/7c/Biareza%C5%84%2C_Biarezina._%D0%91%D1%8F%D1%80%D1%8D%D0%B7%D0%B0%D0%BD%D1%8C%2C_%D0%91%D1%8F%D1%80%D1%8D%D0%B7%D1%96%D0%BD%D0%B0_%281901-17%29.jpg/250px-Biareza%C5%84%2C_Biarezina._%D0%91%D1%8F%D1%80%D1%8D%D0%B7%D0%B0%D0%BD%D1%8C%2C_%D0%91%D1%8F%D1%80%D1%8D%D0%B7%D1%96%D0%BD%D0%B0_%281901-17%29.jpg)
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Архітэктура Беларусі. — Мн., 1993.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Сядзібны дом (Беразіно) на сайце Radzima.org
- Сядзібны дом (Беразіно) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Фотагалерэя — Беразіно, сядзіба: сядзібны дом