Стайня

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Стайня знутры
Конь у стойле

Ста́йня (вымаўленне ), або каню́шня — гаспадарчая пабудова для ўтрымання коней. Вядома са старажытнасці ў многіх народаў свету.

У сучасных спецыялізаваных гаспадарках вылучаюць асобна стайні для жарабцоў-вытворнікаў, племянных кабыл, маладняку, трэнінгавыя. Пры табунным утрыманні будуюць стайні толькі для вытворнікаў і трэнінгавыя. Уключае секцыі, стойлы ці праварыны для жывёл, цэнтральны кармагноевы праход і дапаможныя памяшканні (фуражную, збруйную, інвентарную і інш.)

Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

На Беларусі пашырана з XXI стст. З XVI ст. вядомы стайні драўляныя, мураваныя і мяшанай канструкцыі ў тэхніцы «прускага муру» або дрэва ў цагляныя слупы — шулы. Канструкцыяй і кампазіцыяй маглі нагадваць хлявы. Ставілі іх паблізу ўязных брам або ў складзе гаспадарчых комплексаў, накрывалі саломай, драніцай, гонтай, на дахах рабілі металічныя флюгеры. У XVII ст. часам над цэнтральнай часткай стайні былі абарончыя збудаванні, залы, вежы. У некоторых сядзібах 2-3 стайні будавалі пад адным дахам або блакіравалі хлявамі, вазоўнямі, карэтнымі майстэрнямі; часам дзве стайні злучаліся павеццю. У буйных сядзібах і замках сумяшчаліся з манежамі.

У XVIIXIX стст. стайні ўваходізілі ў комплексы корчмаў і аўстэрый, пастаялых двароў, паштовых станцый, ратуш і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]