Бясконцая гісторыя (кніга)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бясконцая гісторыя
Die unendliche Geschichte
Аўтар Міхаэль Эндэ
Жанр фэнтэзі
Мова арыгінала нямецкая
Выпуск 1979
Месца публікацыі Штутгарт
Электронная версія

Бясконцая гісторыя (ням.: Die unendliche Geschichte) - аповесць нямецкага пісьменніка Міхаэля Эндэ. Фармальна дзіцячая, яна адрасавана шырокім колам чытачоў. За дынамічным, прыгодніцкім, сюррэалістычным, казачным сюжэтам схаваны сур'ёзныя філасоўскія разважанні аўтара аб фарміраванні чалавечай індывідуальнасці, аб праблемах выбара, подзвіга, абавязка, аб лёсе сучаснага грамадства. Сюжэт цалкам алегарычны, з-за чаго па мастацкіх сродках і па тэматыцы (шлях чалавечага жыцця, станаўленне асобы) пераклікаецца з "Падарожжам пілігрыма" Дж. Баньяна.

Кніга часткова напісана пад уплывам антрапасофіі Рудольфа Штайнера. Іншыя таксама назіраюць сувязь з вучэннем Тэлемы.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Хлопчык Бастыян любіў чытаць кнігі, выдумляць гісторыі і марыць, але быў дрэнным вучнем і ізгоем сярод аднагодкаў. Ахоплены нясцерпнай цікавасцю да незвычайнай кнігі ў краме хмурнага Карла Карэандэра, хлопчык скрадае кнігу і замыкаецца на школьных вышках.

Кніга завецца "Бясконцая гісторыя". Яна распавядае пра чароўную краіну Фантазію, якая гіне з-за таго, што яе праглынае Нішто. На пошук сродкаў выратавання краіны накіраваны хлопчык Атрэю - малады герой, адважны і моцны - супрацьлегласць неўклюдзе і баязліўцу Бастыяну. Па зместу кнігі Атрэю спазнае шмат захапляючых і сюррэалістычных прыгодаў, сустракаецца з чароўным драконам шчасця Фухурам (у англійскім перакладзе - Фалькорам) і хутка даведваецца, што краіна Фантазія гіне па наступнай прычыне: жыхары чалавечага свету (які існуе паралельна з казачнай Фантазіяй) забываюць свае мары, выкараняюць усе чароўныя вобразы ў сваёй душы, у сваёй галаве. Таму Фантазія знікае, а Нішто - гэта пустэча, якая з'яўляецца на яе месцы. Але жыхары Фантазіі, якія трапілі ў нішто, не паміраюць. Яны пераносяцца ў свет людзей і ператвараюцца там у хлусню, неадчэпныя ідэі, у страхі, у кашмары, з дапамогай якіх вядуцца войны, ствараюцца таталітарныя рэжымы і г.д.

Каб выратаваць Фантазію, трэба перанесці ў яе дзіця з чалавечага свету. Працягваючы чытаць, Бастыян пачынае разумець, што гаворка ідзе аб ім, што падзеі, аб якіх ён чытае, адбываюцца на самой справе, у дадзены момант. Дзяўчынка Імператрыца (гераіня кнігі) прама заяўляе, што іх чароўная краіна - гэта кніга, якой няма канца, што гэтую кнігу зараз і чатые хлопчык, які выратуе Фантазію. Пры гэтым яна называе дакладныя рысы, у якіх Бастыян пазнае самога сябе.

Апынуўшыя ў Фантазіі (не без цяжкасцей і унутраных хістанняў), Бастыян выратоўвае амаль знікшую на той момант краіну сваім жывым уяўленнем. Добрая і міласэрная Дзяўчынка Імператрыца дазваляе яму змяніць свой выгляд, і тоўсты, непрыгожы Бастыян ператвараецца ў дужага, смелага прыгажуна.

Ён пачынае падарожнічаць па Фантазіі, і тая расце па меры яго руху наперад, і кожная новая мясціна, якую ён наведвае, адпавядае яго таямнічым жаданням. Хутка Бастыян становіцца вялікім героем і сустракаецца з хлопчыкам Атрэю, пра прыгоды якога раней чытаў. Але моц і слава паступова робяць яго і ганарыстым эгацэнтрыкам. Яшчэ да гэтага высветляецца, што, выканаўшы кожнае чарговае жаданне, Бастыян забывае частку свайго папярэдняга жыцця ў свеце людзей. Яго індывідуальнасць дэградыруе. Ён трапляе пад уплыў злой чараўніцы Ксаіды, якая спакушае яго, абуджае ў ім самыя чорныя і нізкія амбіцыі. Яго сябры хлопчык Атрэю і чароўны дракон Фухур былі выгнаныя ім за тое, што жадалі яму дабра і спрабавалі адгаварыць ад пачварных планаў. А планаваў Бастыян звергнуць самую Дзяўчынку Імператрыцу і абвясціць сябе каралём Фантазіі.

Бастыян прыводзіць войска ў сталіцу Фантазіі, у Вежу Слановай Косці, дзе жыла Дзяўчынка Імператрыца. Але кіраўніца Фантазіі, як высветлілася, знікла адтуль яшчэ ў старадаўнія часы, і таму Бастыян без перашкод абвяшчае сябе каралём Фантазіі. Пасля гэтага ён быў нібыта разгублены: ужо не ведаў, да чаго імкнуцца, аб чым марыць. Яго жыццё нібыта страціла сэнс, зайшло ў тупік, зрабілася маркотным.

Раптам стала вядома, што хлопчык Атрэю і дракон Фухур сабралі вялікае войска, каб звергнуць свайго былога сябра і - як яны лічылі - выратаваць яго ад наступных жудасных памылак. Каля Вежы Слановай Косці адбываецца страшэнная бітва, крывавая, з вялізэрнымі стратамі. Нечакана сама Вежа Слановай Косці - цэнтр Фантазіі - абвалілася. Атрэю спрабаваў забраць ў Бастыяна амулет Аўрын, які быў дадзены Дзяўчынкай Імператрыцаю і надаваў хлапчуку ўсю яго моц, выкананне ўсіх яго жаданняў - амулет, сілу якога Бастыян абярнуў супраць самой сваёй дабрадзейкі. Але Атрэю быў паранены.

Бастыян накіраваўся праследваць былога сябра, але трапіў у Горад Былых Каралёў. Гэты горад насяляюць вар'яты, алігафрэны. Аказалася, што яны - былыя людзі, прышэльцы з чалавечага сусвету. Такія ж, як Бастыян. Яны таксама траплялі ў Фантазію і, стаўшы на памылковы шлях, спрабавалі абвясціць сябе каралямі. Але ў выніку страцілі рэшткі ўспамінаў аб сваім папярэднім жыцці сярод людзей і ператварыліся ў ідыётаў. Тое ж самае чакае і Бастыяна, калі ён не вернецца дадому да таго, як канчаткова забудзе сваё папярэдняе жыццё. На той час ён ужо амаль не памятаў сваіх сваякоў, свайго дома.

Бастыян горка пакаяўся за ўсе свае ўчынкі. Насілу выбраўшыся са страшэннага Горада Былых Каралёў, ён пачынае вандраваць па Фантазіі. Тая працягвае выконваць яго таямнічыя жаданні, і з выкананнем кожнага ён гулбяе частку ўспамінаў аб сваім былым жыцці. І разумее, што дзеля вяртання дадому павінны пазнаць сваё самае сапраўднае, самае шчырае жаданне - але як мага хутчэй, пакуль не растраціў апошнія ўспаміны на розныя ілжывыя, падманныя жаданні (якім у свой час быў намер зрабіцца каралём Фантазіі).

Хутка Бастыяну пачынае здавацца, што яго сапраўднае жаданне - апынуцца сярод блізкім, родных душ. І нібыта назнарок яму пападаецца чароўная правінцыя Фантазіі, дзе усе жыхары былі аднолькавыя, а сваімі магічнымі караблямі кіравалі з дапамогаю тэлепатыіі, аб'ядноўваючы пры гэтым свае розумы, свае ўсведамленні. Але Бастыян хутка зразумеў, што такое аб'яднанне - падманнае, бо жыхары гэтых мясцін не умеюць сапраўдна любіць адзін аднаго.

Тады Бастыян разумее, што яму трэба, каб нехта любіў яго. І быццам знарок яму трапляецца чароўная хатка, дзе жыла Аюола - жанчына-дрэва, на якой раслі кветкі і розная садавіна. Добрая і мудрая, яна прылашчвае хлопчыка і дапамагае яму зразумець, што яго сапраўднае жаданне - гэта навучыцца любіць самому. Але выкананне ўсіх папярэдніх жаданняў прыводзіць да таго, што Бастыян забывае ўсё сваё жыццё, нават сваіх бацьку і маці, і помніць толькі сваё імя. Гэтакім ён і пакідае хату Аюолы, накіраваўшыся дзеля выканання свайго сапраўднага, шчырага жадання, сутнасць якога ён тут зразумеў.

На прыканцы свайго падарожжа ён сустракае шахту сляпога Ёра. Той выкопвае на сваіх рудніках пласцінкі, на якіх былі адціснутыя ўсе забытыя сны, якія калісці сніла чалавецтва. Па словах Ёра, ўся Фантазія стаіць на падмурку з забытых сноў. Яны ўлятаюць сюды з чалавечага сусвета і адслойвайваюцца тут, унутры зямлі, бясконцымі пласцінкамі.

Бастыян доўга працуе ў Шахце Сноў, пакуль не знаходзіць пласцінку з фантастычнай выявай, якая намякае на яго падсвядомае жаданне палюбіць свайго бацьку, з якім у яго ўсе апошнія гады былі складаныя адносіны. Зразумела, што свайго бацьку хлопчык даўно забыў, і толькі невядомае пачуццё падказвае яму: гэты сон некалі сніўся яму.

Бастыян развітваецца з Ёрам і накіроўваецца з гэтаў пласцінкаю да выхаду з Фантазіі. Там яго сустракаюць хлопчык Атрэю і чароўны дракон Фухур. Сябры зноў мірацца і трапляюць унутр самого амулета Орына. Гэты і ёсць брама з Фантазіі. Сябры бачаць вялізэрных змеяў, якія перапляліся адна з адною, - тых самых, якія былі выяўлены на Орыне.

Бастыян вяртаецца дадому, і пры гэтам робіцца гэтакім жа тоўстым і непрыгожым, як раней. Але за доўгія часы ў Фантазіі змяніўся яго характар, ён стаў мужным і разумным. Бацька і сын пераадольваюць прорву, якая ўсе апошнія гады была паміж імі, і пачынаюць жыць шчасліва.

Экранізацыі[правіць | правіць зыходнік]

У 1984 г. Петэрсэн Вольфганг і кампанія Warner Brothers знялі фільм "Бясконцая гісторыя", заснаваны на першай палове кнігі. Фільм стаў папулярны, але не спадабаўся самаму аўтару, які нават дамогся таго, как яго імя ўбралі з тытраў[1](недаступная спасылка). Былі таксама знятыя "Бясконцая гісторыя - 2" (заснаваная на другой палове кнігі) і "Бясконцая гісторыя - 3" (якая мела самастойны сюжэт і только карысталася некаторымі персанажамі кнігі). Абодва фільма атрымалі нізкія адзнакі крытыкаў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]