Міхаэль Эндэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаэль Андрэас Гельмут Эндэ
Michael Andreas Helmuth Ende
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні ням.: Michael Andreas Helmut Ende
Дата нараджэння 12 лістапада 1929(1929-11-12)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 жніўня 1995(1995-08-28)[1][2][…] (65 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Эдгар Эндэ[5]
Жонка Mariko Satōjn[d] і Ingeborg Hoffmann[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, дзіцячы пісьменнік, сцэнарыст, пісьменнік навуковай фантастыкі, навэліст, fantasy author
Мова твораў нямецкая
Прэміі
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
michaelende.de/de (ням.)
Творы на сайце Lib.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Міхаэль Андрэас Гельмут Эндэ (ням.: Michael Andreas Helmuth Ende; 12 лістапада 1929, Гарміш-Партэнкірхен — 28 жніўня 1995, Фільдэрштат-Банландэн) — нямецкі дзіцячы пісьменнік. Творы адрозніваюцца філасофскай накіраванасцю і адрасаваны шырокім колам чытачоў, у тым ліку па-за межамі дзіцячай аўдыторыі. Аўтар сусветна вядомых «Бясконцай гісторыі», «Джыма Гузіка і Лукаса-машыніста», «Момо», па якіх сёння зняты фільмы, поўнаметражныя мультфільмы, мультсерыялы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 2 лістапада 1929 г. у мястэчку Гарміш, у Германіі, у сям’і мастака-сюррэаліста Эдгара Эндэ. Пазней карціны бацькі натхнялі пісьменніка. У 1935 г. нацысцкі ўрад абвясціў працы многіх таленавітых мастакоў, у тым ліку Эдгара Эндэ, «дэгенератыўным мастацтвам». Сям’я цярпела ад беднасці. Бацька і маці часта спрачаліся.

У школе Міхаэль Эндэ вучыўся дрэнна, нават застаўся на другі год. Ён пазнаёміўся з Матыясам Мікалаем, сынам гандляра кнігамі, ад якога пераняў зацікаўленасць да мастацтва і нават пачаў пісаць вершы.

У 1945 г. 16-гадовага Эндэ прызвалі ў нямецкую армію. Па адной з версій, яго так і не накіравалі на фронт па наступнай прычыне. Калі афіцэр СС спытаў яго, кім ён жадае зрабіцца, Эндэ адказаў: «Святаром». Афіцэр зморшчыўся і пайшоў прэч.

Пасля вайны пачынае жыць незалежна ад сям’і. У 1949 г. інтарэс да мастацтва прыводзіць Эндэ ў мюнхенскую школу Falkenberg. Вывучыўшыся на акцёра, ён атрымлівае ў 1951 г. дыплом і працуе ў тэатры ў Рэндсбургу (Шлезвіг-Гальштэйн). Пазней пакідае тэатр, каб аддацца заняткам літаратурай.

У 1953 г. сям’я Эндэ распадаецца: бацька пакідае маці дзеля маладой студэнткі з мастацкага факультэта. Маці няўдала спрабуе скончыць жыццё самагубствам.

У 1960 г. Эндэ выдае свой першы буйны твор — дзіцячую аповесць «Джым Гузік і Лукас-машыніст», за якім быў працяг — «Джым Гузік і Чортавы Тузін». На самой справе гэта была адна аповесць, але з-за вялікіх памераў пісьменніку прапанавалі падзяліць яе на 2 часткі. Кнігі пра негрыцянскага хлопчыка Джыма Гузіка і яго сябра — бывалага вандроўніка Лукаса — прадаваліся дрэнна, але атрымалі Нямецкую прэмію дзіцячых кніг. Сёння лічацца класікай дзіцячай літаратуры.

У 1973 г. выходзіць кніга «Момо» — фармальна дзіцячая аповесць, а па сутнасці філасофская прытча-алегорыя аб сэнсе чалавечага жыцця.

У 1979 г. была выдадзена «Бясконцая гісторыя» — найбольш знакаміты твор Міхаэль Эндэ, а ў 1984 г. — «Люстэрка ў люстэрку», які зрабіўся свайго роду прымірэннем паміж Міхаэлем Эндэ і яго бацькам. У 1989 г. выходзіць аповесць-казка «Чароўны напой», прысвечаная сучасным экалагічным праблемам. У 1992 г. быў выдадзены зборнік твораў «Турма свабоды». На той час Міхаэль Эндэ ўжо хварэў на рак страўніка.

Памёр у 1995 годзе, ва ўзросце 65 гадоў.

Пры жыцці Міхаэля Эндэ былі экранізаваныя «Момо» і «Бясконцая гісторыя», а таксама «Джым Гузік і Лукас-машыніст» (мінісерыялы 1961, 1976 гг.). Усе 3 фільмы, знятыя па «Бясконцай гісторыі», выклікалі абурэнне пісьменніка. Пасля яго смерці рэжысёр Бруна Б'янкі зняў мультсерыял «Вуншпунш» па кнізе «Чароўны напой» — аб прыгодах ката Мяўрыцыа і ворана Якаба, якія змагаюцца са сваімі гаспадарамі — чараўніком Бубонікам і ведзьмай Тыраніяй. Пазней Бруна Б’янкі здымае і мультсерыял «Джым Батан» па кнігах пра негрыцянскага хлопчыка Джыма Гузіка.

Асноўныя творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Фокуснік (Der Gaukler) — зборнік вершаў, 1947
  • Султан ростам з два (Sultan hoch zwei) — тэатральная п’еса, не апублікаваная, 1950
  • Брыдкія (Die Hässlichen) — п’еса, не апублікаваная, 1955
  • Півоневы ліхтар (Die Päonienlaterne) — японская гісторыя пра духаў, радыёп’еса, не апублікаваная; 1959
  • Джык Гузік і Лукас-машыніст (1960)
  • Момо (1973)
  • Бясконцая гісторыя (1979)
  • Люстэрка ў люстэрку (1984)
  • Чароўны напой (1989)
  • Турма свабоды (1992)

Экранізацыі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Michael Ende // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Michael Ende // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Michael Ende
  4. Michael Ende und sein Geburtsort Garmisch-Partenkirchen Der Anfang von Ende
  5. What is the The Neverending Story, who wrote it and why is it worthy of a Google Doodle?

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]