Перайсці да зместу

Бяссцёкавае возера

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Бяссцёкавае во́зера[1] — возера, якое не мае паверхневага і падземнага сцёку.

Найчасцей трапляецца ў абласцях унутранага сцёку стэпавай і паўпустынных зон і ў абласцях развіцця шматгадовай мерзлаты. Расход вады ідзе праз выпарэнне, таму ў засушлівым клімаце ў бяссцёкавым возеры назапашваюцца мінеральныя солі. Прамысловая здабыча паваранай вядзецца ў азёрах Эльтон і Баскунчак, соды ў Даронінскім возеры (Расія), мірабіліту ў Вялікім Салёным возеры (ЗША) і інш.