Бібліятэка герцага Аўгуста

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Бібліятэка герцага Аўгуста
ням.: Herzog August Bibliothek
Бібліятэка герцага Аўгуста ням.: Herzog August Bibliothek
Краіна
Адрас Вольфенбютэль, Германія
Заснавана 1572
Фонд
Аб'ём фонду каля 1 млн (у тым ліку 12 тыс. рукапісаў ад антычнасці да Сярэднявечча, 5 тыс. кніг эпохі пачатку кнігадрукавання, 1 тыс. марскіх і сухапутных карт, 40 тыс. партрэтаў)
Дырэктар Helwig Schmidt-Glintzer[d]
Вэб-сайт www.hab.de
Commons-logo.svg Бібліятэка герцага Аўгуста на Вікісховішчы

Бібліятэка герцага Аўгуста (ням.: Herzog August Bibliothek) — гістарычная бібліятэка ў нямецкім горадзе Вольфенбютэль (зямля Ніжняя Саксонія, Германія). Першапачаткова — збор кніг асвечанага герцага Аўгуста Браўншвайг-Вольфенбютэльскага, які стаў публічным пасля яго смерці ў 1666 годзе.

Заснавальнік бібліятэкі

Герцаг Аўгуст быў заўзятым бібліяфілам. Ён збіраў кнігі з дзяцінства; яго агенты ездзілі па Еўропе, адусюль прывозячы кнігі і рукапісы. Свае бібліятэчныя багацці ён размяшчаў у прыстасаваным для гэтых мэт будынку былой стайні, якая размяшчалася непадалёк ад Вольфенбютэльскага замка. Пры ім пачалося складанне каталога, і з 7 200 яго старонак (шэсць фаліянтаў) ён уласнаручна запоўніў больш за палову. Гадзіны, праведзеныя ім за чытаннем кніг, забываючы пра ежу і сон, ён лічыў лепшымі ў сваім жыцці. За час свайго жыцця ён сабраў такую колькасць кніг, якая стала называцца «восьмым цудам свету». Многія навукоўцы Еўропы імкнуліся папрацаваць у гэтай бібліятэцы. Калі герцаг сканаў, у вольфенбютэльскім зборы Bibliotheka Augusta налічвалася 134 000 адзінак захоўвання.

Пры сыне герцага Аўгуста — Антоне Ульрыху захавальнікам бібліятэкі быў запрошаны Готфрыд Вільгельм Лейбніц (1690—1716), а яе фонды істотна ўзбагаціліся. Непадалёк ад замка захаваўся дом іншага куратара бібліятэкі — Г. Э. Лесінга.

Будынак чытальнай залы — пераабсталяваны цэйхгаўз

Будынак, дзе размяшчаецца бібліятэка, быў узведзены ў 1887 годзе на месцы ратонды 1705—1710 гадоў, у праектаванні якой браў удзел Лейбніц.

У пачатку XXI стагоддзя ў фондах бібліятэкі налічваецца каля мільёна найменняў кніг, у тым ліку 12 000 рукапісаў за час ад антычнасці да Сярэднявечча, 5 000 кніг эпохі пачатку кнігадрукавання, і тысячы марскіх і сухапутных карт.

У спецыяльным памяшканні захоўваецца збор глобусаў зямлі і неба. Калекцыя партрэтаў налічвае 40 000 асобнікаў (астатнія мастацкія скарбы Вельфаў захоўваюцца ў Музеі герцага Антона Ульрыха ў Браўншвайгу).

Найбольш каштоўныя рукапісы і кнігі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Izabella Gavin, Dieter Schulze. Brunschwig und Umgebung. Bremen: Edition Temmen, 2002. ISBN 3-86108-491-0

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]