Біва
Выгляд
| Біва | |
|---|---|
| яп.: 琵琶湖 | |
| Спадарожнікавы здымак возера Біва | |
| Морфаметрыя | |
| Вышыня над узроўнем мора | 84,371 м |
| Даўжыня | 63,49 км |
| Шырыня | 22,8 км |
| Плошча | 670,4 км² |
| Аб’ём | 0,0275 км³ |
| Даўжыня берагавой лініі | 235,2 км |
| Найбольшая глыбіня | 103,58 м |
| Басейн | |
| Плошча вадазбору | 3174 км² |
| Выцякаюць | Сэта |
| Размяшчэнне | |
| Краіна |
|
| Рэгіён | Сіга |
Бі́ва — самае вялікае прэснаводнае возера ў Японіі, якое знаходзіцца ў прэфектуры Сіга (цэнтральная частка вострава Хонсю), на паўночны ўсход ад былой сталіцы Кіёта. Часта згадваецца ў японскай літаратуры, бо знаходзіцца блізка да старажытнай сталіцы.
Плошча паверхні 670,4 км². Возера ў даўжыню 63,49 км, у шырыню 22,8 км. Найбольшая глыбіня 103,58 м. Аб’ём вады 27,5 км³. Даўжыня берагавой лініі 235,2 км. Вышыня над узроўнем мора 85,6 м. На возеры 4 вострава. У возера ўпадаюць больш за 400 малых рэк, з возера выцякае рака Ёдо або Сэта ў Осакскі заліў. Басейн возера ахоплівае 3174 км².
Каля паўднёвага берага горад Оцу.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 146. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 62, 323. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Біва
